Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў М.Рыжанкоў з Міністрам замежных спраў Расіі

03 ліпеня 2024 г.

 

3 ліпеня 2024 г. у г.Астана адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максіма Рыжанкова з Міністрам замежных спраў Расійскай Федэрацыі Сяргеем Лаўровым напярэдадні пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

Кіраўнікі МЗС прадметна абмеркавалі ўзаемадзеянне ў рамках гэтай Арганізацыі, паўнапраўным членам якой Беларусь стане на маючым адбыцца саміце, а таксама перспектыўныя планы супрацоўніцтва ў БРІКС і іншых міжнародных структурах.

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў дамовіліся аб дадатковых сумесных кроках па падрыхтоўцы Міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы ў Мінску, якая адбудзецца 31 кастрычніка-1 лістапада 2024 г.

Асобная ўвага была нададзена шырокаму двухбаковаму парадку дня адносін Беларусі і Расіі, графіку маючых адбыцца кантактаў на розных узроўнях.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы