Памер шрыфта:

Аб візіце Міністра замежных спраў Беларусі М.Рыжанкова ў КНДР

24 ліпеня 2024 г.

 

24 ліпеня 2024 г. падчас афіцыйнага візіту беларускай дэлегацыі ў КНДР у Пхеньяне прайшлі перамовы Міністра замежных спраў Максіма Рыжанкова з Міністрам замежных спраў Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Чвэ Сон Хі.


Бакі падрабязна абмеркавалі ўвесь блок двухбаковых пытанняў, дамовіліся аб канкрэтных мерах па інтэнсіфікацыі кантактаў паміж краінамі на розных узроўнях.

Дасягнуты дамоўленасці аб бліжэйшых кроках па далейшаму развіццю дагаворна-прававой базы і актывізацыі ўзаемадзеяння паміж знешнепалітычнымі ведамствамі, а таксама па шэрагу напрамкаў. У іх ліку сферы аховы здароўя, адукацыі, сельскай гаспадаркі, культуры і спорту.

Міністры канстатавалі супадзенне пазіцый і пагадзіліся прадоўжыць прыкладаць сумесныя намаганні ў мэтах прасоўвання да справядлівага шматпалярнага светаўладкавання. У гэтым кантэксце разгледжана ўзаемадзеянне дзвюх краін у міжнародных арганізацыях і сітуацыя ў сферы глабальнай і рэгіянальнай бяспекі.

Міністр замежных спраў КНДР выказала падтрымку намаганням Беларусі па супрацьстаянні незаконным санкцыям і абмежаванням з боку групы заходніх дзяржаў.

Перагаворы з Міністрам знешнеэканамічных сувязей КНДР, Сустаршынёй Сумеснай камісіі па ГЭС Юн Чжоў Хо былі прысвечаны развіццю двухбаковага эканамічнага супрацоўніцтва ў сферах, не абмежаваных рашэннямі Савета бяспекі ААН. У сувязі з гэтым асаблівая ўвага ўдзелена пытанням харчовай бяспекі, адукацыі і ахове здароўя, узаемным пастаўкам асобных тавараў, у ліку якіх беларускія прадукты харчавання ў КНДР, а таксама традыцыйная карэйская касметыка для беларускага рынку.

Сумесна з прадстаўніком БелГПП абмеркавана тэма супрацоўніцтва паміж гандлёва-прамысловымі палатамі дзвюх краін і ўзаемны ўдзел у выставачна-кірмашовых мерапрыемствах.

Дасягнута дамоўленасць аб правядзенні ўжо сёлета чарговага пасяджэння Камісіі па ГЭС.

У рамках рабочай праграмы беларуская дэлегацыя, у склад якой таксама ўвайшлі Першы намеснік Міністра адукацыі Аляксандр Бахановіч, Першы намеснік Міністра інфармацыі Андрэй Кунцэвіч, намеснік Міністра аховы здароўя Аляксандр Старавойтаў і намеснік Міністра сельскай гаспадаркі Вадзім Шагойка, правяла серыю перагавораў са сваімі партнёрамі.

У частцы пратакольных мерапрыемстваў па прапанове прымаючага боку дэлегацыя наведала нацыянальны Манумент ідэй чучхэ і Дзяржаўны музей падарункаў КНДР.
 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы