Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі С.Цярэнцьева з Міністрам сельскай гаспадаркі і меліярацыі Егіпта

29 красавіка 2024 г.

 

27 красавіка 2024 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет Сяргея Цярэнцьева з Міністрам сельскай гаспадаркі і меліярацыі Егіпта Махамедам аль-Кусейрам.

Абмеркаваны пытанні практычнай работы Беларуска-Егіпецкай групы па супрацоўніцтву ў сферы сельскай гаспадаркі. Егіпецкі бок таксама выказаў зацікаўленасць у супрацоўніцтве з Беларуссю ў галіне выпуску кармоў для жывёл, у прыватнасці праз прыцягненне беларускіх тэхналогій у Егіпет, а таксама ў сферах насенняводства, сельскагаспадарчага машынабудавання і захоўвання збожжа.

Дасягнута дамоўленасць аб падпісанні Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Міністэрствам сельскай гаспадаркі і меліярацыі Егіпта.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы