Аб сустрэчы Пасла Беларусі А.Агароднікава з Міністрам дашкольнай і школьнай адукацыі Узбекістана
28 сакавіка 2025 г.
27 сакавіка 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан Аляксандр Агароднікаў сустрэўся з Міністрам дашкольнай і школьнай адукацыі Рэспублікі Узбекістан Хілолай Умаравай.
Бакі разгледзелі ўвесь спектр пытанняў узаемадзеяння Беларусі і Узбекістана ў адукацыйнай сферы.
Асаблівая ўвага была нададзеная ходу рэалізацыі дамоўленасцей у галіне дашкольнай і школьнай адукацыі, разгледжаны графік маючых адбыцца сумесных мерапрыемстваў, у тым ліку, падрыхтоўка Узбекска-Беларускага адукацыйнага форуму.
У якасці пазітыўнага прыкладу супрацоўніцтва суразмоўцы адзначылі рэалізацыю інавацыйнага праекта па стварэнні ва Узбекістане сістэмы профільных класаў педагагічнай накіраванасці з улікам адпаведнага беларускага вопыту.
Пасол Беларусі праінфармаваў аб дзеючай праграме грантаў для навучання выпускнікоў школ з Узбекістана ў беларускіх вышэйшых навучальных установах.
Бакі віталі ўзаемадзеянне ў сферы маладзёжнай палітыкі і ўдзел дзяцей і моладзі Беларусі і Узбекістана ў сумесных праектах, такіх як «Цягнік памяці» і «Дзеці Садружнасці».
Дадзена высокая ацэнка гуманітарнаму праекту па запрашэнні дзяцей з Узбекістана для ўдзелу ў міжнароднай змене ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня».