Памер шрыфта:

Аб удзеле Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея ў 26-й сустрэчы СМЗС АБСЕ

06 снежня 2019 г.

06-12-2019

4-5 снежня 2019 г. у г.Браціславе (Славакія) беларуская дэлегацыя на чале з Міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем прыняла ўдзел у 26-й сустрэчы Савета міністраў замежных спраў (СМЗС) дзяржаў-удзельніц АБСЕ.

©МЗС Славакіі

Выступаючы на пленарным пасяджэнні СМЗС, кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства акцэнтаваў нарастаючы крызіс даверу ў адносінах паміж дзяржавамі, рост напружанасці, небяспечнае нарошчванне ваенных патэнцыялаў, пашырэнне палітычнага і ідэалагічнага расколу на еўрапейскім кантыненце.

Прыцягнуў увагу да ініцыятывы Прэзідэнта Беларусі аб запуску новага шырокага дыялогу па пытаннях міжнароднай бяспекі, накіраванага на пераадоленне супярэчнасцей і “адраджэнне духу” Хельсінкскага працэсу. Адзначыў гатоўнасць Беларусі працягваць уносіць пасільны ўклад у гэты працэс.

У сувязі са спыненнем дзеяння Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці акцэнтаваў ініцыятыву Кіраўніка дзяржавы аб распрацоўцы і прыняцці дэкларацыі адказных краін з выразам цвёрдай прыхільнасці не размяшчаць такія ўзбраення на сваёй тэрыторыі і адмаўляцца ад іх вытворчасці.

Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства адзначыў важнасць нарошчвання сумесных дзеянней па рэагаванні на сучасныя выклікі і пагрозы. Прыцягнуў увагу да беларускай ініцыятывы аб фарміраванні “пояса лічбавага добрасуседства” шляхам заключэння міждзяржаўных пагадненняў аб забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі.

Заклікаў дзяржавы-ўдзельніцы АБСЕ падумаць над распрацоўкай свайго роду аналогу “плана Маршала” для бяспекі Еўропы, у якім краіны інвеставалі б у стварэнне сумесных, заснаваных на даверы механізмаў умацавання бяспекі.

“На палях” СМЗС У.Макей прыняў удзел у традыцыйнай нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў дзяржаў-членаў АДКБ, па выніках якой была ўхвалена сумесная заява аб фарміраванні адзінай і непадзельнай прасторы бяспекі.

У рамках міністэрскай сустрэчы была прынята ініцыяваная Беларуссю сумесна з Расіяй Дэкларацыя аб 75-годдзі заканчэння Другой сусветнай вайны, якую падтрымалі таксама Арменія, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Таджыкістан, Узбекістан, Туркменістан і Сербія.

Падчас працоўнага сняданку, арганізаванага нядаўна прызначаным Высокім прадстаўніком Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі, намеснікам Старшыні Еўрапейскай камісіі Жазэпам Барэлям для міністраў замежных спраў краін-удзельніц Усходняга партнёрства, адбыўся абмен думкамі аб сітуацыі ў рэгіёне і перспектывах развіцця дадзенай ініцыятывы.

Працоўнае снеданне міністраў замежных спраў краін-удзельніц Усходняга партнёрства

У рамках візіту У.Макей правёў рабочую сустрэчу з намеснікам Прэм'ер-міністра па рэформе судовай сістэмы — Міністрам замежных спраў Балгарыі Кацярынай Захарыевай, падчас якой адбылося абмеркаванне комплексу пытанняў двухбаковага парадку дня.

Сустрэча Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з намеснікам Прэм'ер-міністра па рэформе судовай сістэмы — Міністрам замежных спраў Балгарыі К.Захарыевай

Падчас сустрэчы з Міністрам замежных спраў Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам бакі абмеркавалі перспектывы кантактаў на вышэйшым і высокім узроўні, шляхі далейшага развіцця беларуска-латвійскага ўзаемадзеяння, у тым ліку ў кантэксце сумеснага правядзення Чэмпіянату свету па хакеі ў 2021 годзе.

Сустрэча Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Міністрам замежных спраў Латвіі Э.Рынкевічсам

Праблематыка пашырэння беларуска-нідэрландскага ўзаемадзеяння, у тым ліку ў гандлёва-эканамічнай сферы, была абмеркавана падчас сустрэчы з Міністрам замежных спраў Нідэрландаў Стэфам Блокам.

Сустрэча Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Міністрам замежных спраў Нідэрландаў С.Блокам

З Міністрам замежных спраў Эстоніі Урмасам Рэйнсалу дасягнута дамоўленасць аб актывізацыі беларуска-эстонскага дыялогу ў розных сферах.

Сустрэча Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Міністрам замежных спраў Эстоніі У.Рэйнсалу

Шляхі далейшага нарошчвання беларуска-польскага супрацоўніцтва ў розных галінах, а таксама перспектывы развіцця кантактаў з улікам старшынства Польшчы ў АБСЕ ў 2022 годзе сталі прадметам размовы У.Макея з Міністрам замежных спраў Польшчы Яцэкам Чапутовічам.



Сустрэча Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Міністрам замежных спраў Польшчы Я.Чапутовічам

Падчас размовы з намеснікам Генеральнага сакратара НАТА Мірчай Джаанэ разгледжаны актуальныя пытанні рэгіянальнай і агульнаеўрапейскай бяспекі, а таксама перспектывы далейшага развіцця дыялогу паміж Рэспублікай Беларусь і Альянсам.

Сустрэча Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з намеснікам Генеральнага сакратара НАТА М.Джаанэ

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы