Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Паслом Індыі

29 ліпеня 2022 г.

 

29 ліпеня 2022 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Індыя ў Рэспубліцы Беларусь Алокам Ранджанам Джа.

Суразмоўцы абмяняліся думкамі аб перспектывах развіцця ўсяго комплексу беларуска-індыйскіх адносін, а таксама абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня.

Асаблівая ўвага была нададзена пытанням падрыхтоўкі значных двухбаковых мерапрыемстваў, уключаючы сёмы раунд палітычных кансультацый паміж Міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Індыі.

Бакі пацвердзілі ўзаемную гатоўнасць да далейшай сумеснай працы для актывізацыі палітычнага дыялога і гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння.
 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы