Памер шрыфта:

Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Ю.Амбразевіча ў I Міжнародных Грамыкінскіх чытаннях

28 чэрвеня 2024 г.

 

27 чэрвеня 2024 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Юрый Амбразевіч выступіў на адкрыцці I Міжнародных Грамыкінскіх чытанняў, прымеркаваных да 115-годдзя з дня нараджэння Андрэя Андрэевіча Грамыкі.

У сваім выступе намеснік кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства зазначыў, што «Беларусь як дзяржава з адкрытай эканомікай у цэнтры Еўропы непасрэдна адчувае на сабе наступствы глабальных шокаў. Кровапралітныя канфлікты, як гэта ні сумна гучыць, сталі звычайнымі з'явамі. І, па сутнасці, надышоў той час, калі пошук магчымасцяў разрадкі міжнароднай напружанасці стаў надзвычайнай неабходнасцю для ўсіх краін і кантынентаў».

Ю.Амбразевіч таксама выказаў надзею на тое, што такія мерапрыемствы ў Беларусі будуць арганічна ўбудоўвацца ў дыялогавы працэс, зададзены канферэнцыяй "Еўразійская бяспека: рэальнасць і перспектывы ў свеце, які трансфармуецца", што ў выніку садзейнічала б больш шырокаму і грунтоўнаму абмеркаванню пытанняў фарміравання на Еўразійскай прасторы справядлівай, бяспечнай і ўстойлівай архітэктуры ўзаемадзеяння ў вобласці бяспекі, эканамічнай і гуманітарнай сферах.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы