Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі С.Алейніка з Пастаянным каардынатарам ААН у Беларусі

18 красавіка 2024 г.

 

18 красавіка 2024 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік правеў сустрэчу з Пастаянным каардынатарам ААН у Рэспубліцы Беларусь Расулам Багіравым, які ўручыў акрэдытацыйны ліст Генеральнага сакратара ААН аб яго прызначэнні на гэтую пасаду.

Суразмоўцы абмяняліся меркаваннямі аб стане і перспектывах узаемадзеяння Беларусі і ААН. У якасці прыярытэтных напрамкаў па лініі ААН вызначаны пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны і дасягнення Мэтаў устойлівага развіцця ў рамках Павесткі дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

На сустрэчы былі абмеркаваны пытанні негатыўнага ўплыву незаконнай санкцыйнай палітыкі на ўстойлівае развіцце, у тым ліку на глабальную харчовую бяспеку, і на праграмную дзейнасць ААН у Рэспубліцы Беларусь.

С.Алейнік запрасіў Р.Багірава прыняць удзел у тэматычным пасяджэнні Савета па ўстойлівым развіцці, прысвечаным Міжнароднаму дню памяці чарнобыльскай катастрофы, якое адбудзецца 23 красавіка 2024 г., і актыўна падключыцца да падрыхтоўкі і правядзення запланаванага на 19 ліпеня 2024 г. другога Нацыянальнага форума па ўстойлівым развіцці.

Бакі дамовіліся аб працягу развіцця канструктыўных адносін Беларусі з Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы