Памер шрыфта:

Аб трэцім Беларуска-Лацінаамерыканскім форуме

23 красавіка 2024 г.

 

23 красавіка 2024 г. на пляцоўцы Дзелавога і культурнага комплексу Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі пры арганізацыйнай падтрымцы ІРУП "Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан'юнктуры цэн" прайшоў ІІІ Беларуска-Лацінаамерыканскі форум.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі 12 пасольстваў краін Лацінскай Амерыкі ў Расійскай Федэрацыі, з якіх палова - на ўзроўні кіраўнікоў дыпмісій. Акрамя таго, Форум наведалі кіраўнікі гандлёвых прадстаўніцтваў краін рэгіёна і кіраўнікі гандлёва-эканамічных службаў пасольстваў лацінаамерыканскіх дзяржаў.

У сваім выступленні намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шэстакоў адзначыў, што напрацоўкі двух раней праведзеных форумаў запатрабаваны ў сучасных умовах і могуць стаць добрай асновай для паспяховай рэалізацыі з партнёрамі з краін Лацінскай Амерыкі сумесных узаемавыгадных праэктаў.

У якасці перспектыўных напрамкаў узаемадзеяння Я.Шэстакоў абазначыў сельскую гаспадарку, фармацэўтыку, біятэхналогіі, лагістыку.

Намеснік кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства выказаў надзею, што мерапрыемства дасць магчымасць устанавіць трывалыя дзелавыя кантакты зацікаўленых лацінаамерыканскіх партнёраў з беларускімі прадпрыемствамі і кампаніямі. Падкрэсліў важнасць выхаду на канкрэтныя дамоўленасці.

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся таксама Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой. Адзначана экспартаарыентаванасць беларускай эканомікі, рост ВУП Беларусі, а таксама нацэленасць краін Лацінскай Амерыкі на развіццё ўзаемавыгаднага дыялогу.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва шэрагу беларускіх дзяржорганаў і кампаній.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы