Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі С.Алейніка з Міністрам замежных спраў Таджыкістана

12 красавіка 2024 г.

 

12 красавіка 2024 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік правёў перамовы з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Таджыкістан Сіроджыдзінам Мухрыдзінам, які наведвае Беларусь для ўдзелу ў пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў адзначылі высокі ўзровень беларуска-таджыкскіх адносін, а таксама выбудаваную эфектыўную сістэму ўзаемадзеяння ў рамках шматбаковых арганізацый.

Падчас перамоў асноўны акцэнт быў зроблены на пытаннях актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, развіцця прамысловай кааперацыі, гуманітарнага ўзаемадзеяння.

Бакі пазітыўна ацанілі таджыкскую ініцыятыву па будаўніцтве ў г.Мінску шматфункцыянальнага Гандлёвага дома Таджыкістана.

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў таксама закранулі пытанні арганізацыі 17-га пасяджэння Беларуска-Таджыкскай Міжурадавай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў Мінску, якое плануецца да правядзення ў рамках Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "Белагра-2024".

Кіраўнік МЗС Беларусі выказаў удзячнасць за ўдзел таджыкскай дэлегацыі высокага ўзроўню ў назіранні за ходам правядзення выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, падкрэсліўшы надзею на далейшае плённае супрацоўніцтва парламентарыяў дзвюх краін.

 

 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы