Памер шрыфта:
Бел

Аб сустрэчы Пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене А.Дапкюнаса з Генеральным дырэктарам ЮНІДА

26 сакавіка 2025 г.

 

25 сакавіка 2025 г. Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене Андрэй Дапкюнас сустрэўся з Генеральным дырэктарам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па прамысловым развіцці (ЮНІДА) Гердам Мюлерам.

Суразмоўцы з задавальненнем адзначылі шматгадовае паспяховае супрацоўніцтва Беларусі і ЮНІДА. А.Дапкюнас пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў пашырэнні праектнай дзейнасці арганізацыі ў краіне.

Бакі абмеркавалі сумесныя магчымыя ініцыятывы, накіраваныя на пашырэнне ўкаранення ў Беларусі патэнцыялу чацвёртага прамысловага ўкладу і «разумнай вытворчасці» для паскоранай лічбавай трансфармацыі. Суразмоўцы разгледзелі перспектывы запуску па лініі ЮНІДА праекта ў індустрыяльным парку «Вялікі камень» з прыцягненнем кітайскага фінансавання для надання яму статусу эка-індустрыяльнага парку.

Падчас сустрэчы кіраўнік Пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі перадаў Генеральнаму дырэктару ЮНІДА пасланне Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максіма Рыжанкова з прапановай аб прадаўжэнні тэрміну дзеяння рамачнай праграмы супрацоўніцтва паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і ЮНІДА на чарговыя пяць гадоў.

Генеральны дырэктар ЮНІДА выказаў падтрымку падыходам Беларусі, закліканым забяспечыць устойлівае прамысловае развіццё, а таксама гатоўнасць да пашырэння ўзаемадзеяння, у тым ліку працягненне рамачнай праграмы супрацоўніцтва на чарговы пяцігадовы тэрмін.

Падчас размовы А.Дапкюнас закрануў тэму краін з сярэднім узроўнем даходу (ССД) і падкрэсліў асаблівую ролю ЮНІДА як адзінай міжнароднай арганізацыі, якая мае спецыяльную рамачную праграму партнёрства з ССД, у садзейнічанні вырашэнню гэтымі краінамі праблем у галіне развіцця.

Пастаянны прадстаўнік Беларусі падняў пытанне санкцый у дачыненні да беларускіх калійных угнаенняў, адзначыўшы негатыўны ўплыў такіх мер на глабальную харчовую бяспеку. А.Дапкюнас падкрэсліў важную ролю міжнародных арганізацый у супрацьдзеянні санкцыям і асуджэнні практыкі аднабаковых прымусовых мер.

ЮНІДА – спецыялізаваная ўстанова ААН, статутнай мэтай якой з'яўляецца садзейнічанне дзяржавам у сферы мадэрнізацыі прамысловай вытворчасці, экалагічна бяспечнага і ўстойлівага прамысловага развіцця, укаранення новых тэхналогій і іх адаптацыі.

Беларусь падтрымлівае ўмацаванне вядучай ролі ЮНІДА ў садзейнічанні ўстойліваму прамысловаму развіццю, выкарыстоўвае экспертны патэнцыял і магчымасці арганізацыі для павышэння канкурэнтаздольнасці і экалагічнасці прамысловасці, укаранення сучасных тэхналогій і стандартаў.

У снежні 2020 года была падпісаная рамачная праграма супрацоўніцтва паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і ЮНІДА з першапачатковым тэрмінам дзеяння пяць гадоў. Праграма вызначае напрамкі пашырэння ўзаемадзеяння і сумеснай работы з улікам прыярытэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі.

Беларусь традыцыйна прымае актыўны ўдзел у рабоце органаў кіравання ЮНІДА. У лістападзе 2023 года Беларусь была ў пяты раз абраная ў склад аднаго з галоўных дырэктыўных органаў ЮНІДА – Савета па прамысловым развіцці.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

www.president.gov.by

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь

www.government.gov.by

Савет Рэспублікі

www.sovrep.gov.by