Памер шрыфта:

Аб кансультацыях паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Тайланда

17 ліпеня 2024 г.

 

17 ліпеня 2024 г. у МЗС адбыўся першы раўнд кансультацый паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў Каралеўства Тайланд на ўзроўні кіраўнікоў палітычных дэпартаментаў.

Беларускі бок на перагаворах узначаліў начальнік галоўнага ўпраўлення Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі Дзмітрый Мірончык, тайландскі - генеральны дырэктар дэпартамента па еўрапейскіх справах Кранганіт Рагчарон.

Тайландскую дэлегацыю прыняў намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шэстакоў. На сустрэчы бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у пашырэнні беларуска-тайландскага супрацоўніцтва, у тым ліку шляхам рэгулярнага правядзення кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў.

У ходзе перагавораў бакі абмеркавалі ўвесь спектр пытанняў беларуска-тайландскіх адносін, уключаючы развіццё палітычнага дыялога, нарошчванне ўзаемнага гандлю, пашырэнне дагаворна-прававой базы, двухбаковае ўзаемадзеянне ў рамках міжнародных арганізацый, супрацоўніцтва з АСЕАН і ЕАЭС, садзейнічанне ўстанаўленню прамых двухбаковых кантактаў у сферах турызму, культуры і іншых гуманітарных абласцях.

Бакі канстатавалі наяўнасць шырокіх магчымасцей для актывізацыі адносін паміж Беларуссю і Тайландам і намецілі планы ўзаемадзеяння на бліжэйшую перспектыву.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы