Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла Ул.Баравікова з намеснікам Міністра замежных спраў В'етнама 

28 чэрвеня 2024 г.

 

28 чэрвеня 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам Уладзімір Баравікоў правёў сустрэчу з намеснікам Міністра замежных спраў В'етнама Ле Тхі Тху Ханг.

Падчас сустрэчы абмеркаваны бягучы стан і перспектывы развіцця беларуска-в'етнамскага двухбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай сферах, а таксама ўзаемадзеянне на міжнародных пляцоўках. Асаблівая ўвага нададзена рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у ходзе афіцыйнага візіту Прэм'ер – міністра Рэспублікі Беларусь Рамана Галоўчанкі ў В'етнам 6-9 снежня 2023 г. 

Намечаны канкрэтныя сумесныя мерапрыемствы на бліжэйшую перспектыву. 
 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы