Аб афіцыйным візіце Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея ў Рэспубліку Балгарыя
06 лютага 2020 г.06-02-2020
5-6 лютага 2020 г. адбыўся першы ў гісторыі двухбаковых адносін афіцыйны візіт Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея ў Рэспубліку Балгарыя.
Падчас візіту адбылася сустрэча кіраўніка беларускай дэлегацыі з Прэзідэнтам Рэспублікі Балгарыя Руменам Радзевым. Бакі абмеркавалі ўвесь комплекс двухбаковых беларуска-балгарскіх адносін, намецілі перспектыўныя тэмы супрацоўніцтва, а таксама абмяняліся думкамі аб сумесных мерапрыемствах, накіраваных на забеспячэнне ўстойлівага развіцця дзвюх краін, на ўмацаванне стабільнасці і бяспекі ў еўрапейскім рэгіёне.
На сустрэчы са Старшынёй Народнага сходу Рэспублікі Балгарыя Цветай Караянчевай абмеркаваны актуальныя пытанні далейшага развіцця міжпарламенцкага супрацоўніцтва. Адзначана важнасць прамых кантактаў паміж дэпутатамі парламентаў, у тым ліку ў фармаце “груп дружбы” і ў рамках міжпарламенцкіх арганізацый.
З намеснікам Прэм'ер-міністра, Міністрам замежных спраў Балгарыі Кацярынай Захарыевай адбыўся падрабязны, зацікаўлены абмен думкамі па шырокім пераліку пытанняў двухбаковага, шматбаковага і рэгіянальнага парадку дня.
Бакі абмеркавалі перспектыўныя кірункі супрацоўніцтва Беларусі і Балгарыі ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і культурнай сферах, а таксама механізмы актывізацыі рэгіянальнага ўзаемадзеяння. Міністры пагадзіліся з мэтазгоднасцю правядзення ў бліжэйшай перспектыве чарговага пасяджэння Беларуска-Балгарскай Міжурадавай камісіі. Асобна падкрэслена неабходнасць далейшага прадметнага супрацоўніцтва ў рамках сфармаваных рабочых груп Камісіі — па пытаннях турызму, навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, сельскай гаспадаркі, транспарту і адукацыі. У гэтым жа кантэксце пацверджана гатоўнасць бакоў да правядзення адначасова з пасяджэннем Камісіі чарговага двухбаковага бізнес-форуму.
Значная частка перамоў была прысвечана пытанням развіцця супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з Еўрапейскім саюзам. У гэтым кантэксце беларускі бок пацвердзіў адкрытасць да далейшай актывізацыі кантактаў з ЕС у цэлым, а таксама імкненне да раўнапраўнага ўзаемавыгаднага ўзаемадзеяння з яго членамі. Падкрэслена гатоўнасць Беларусі да працягу работы па фарміраванні нарматыўнай базы супрацоўніцтва з ЕС.
У рамках візіту адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Беларусі з прадстаўнікамі балгарскага бізнесу, якія працуюць на беларускім напрамку. Канстатаваўшы дынамічны характар развіцця двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, У.Макей падкрэсліў наяўнасць перспектыўных тэм узаемадзеяння ў гэтай сферы. Удзельнікі сустрэчы абмяняліся думкамі аб магчымасцях правядзення сумесных мерапрыемстваў, у тым ліку па лініі асацыяцый бізнесу дзвюх краін, накіраваных на пашырэнне дзелавых кантактаў і рэалізацыю ўзаемавыгадных праектаў.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by