Памер шрыфта:

Аб урачыстым мерапрыемстве з нагоды 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Ватыканам

11 лістапада 2022 г.

 

11 лістапада 2022 г. спаўняецца 30 гадоў з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Святым Пасадам.

З нагоды памятнай даты Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей і Сакратар Святога Пасаду па міжнародных адносінах арцыбіскуп Пол Галахер абмяняліся віншавальнымі пасланнямі.

У лісце беларускага боку, у прыватнасці, падкрэсліваецца, што за гэты перыяд краінам удалося выбудаваць сапраўды трывалае супрацоўніцтва, заснаванае на глыбокай павазе. Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі таксама адзначыў значныя сумесныя намаганні па пытаннях умацавання рэгіянальнай стабільнасці, барацьбы з гандлем людзьмі, процідзеяння насіллю ў адносінах да дзяцей, абароны натуральнай сям'і і традыцыйных сямейных каштоўнасцей.

У сувязі з юбілейнай датай у Апостальскай Нунцыятуры 11 лістапада 2022 г. адбыўся ўрачысты прыём. З прывітальным словам да яго ўдзельнікаў звярнуліся Першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік і Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Антэ Ёзіч.

У сваім выступленні Першы намеснік Міністра замежных спраў адзначыў адкрыты і даверны характар беларуска-ватыканскіх адносін, блізкасць пазіцый кіраўніцтва абедзвюх краін па найбольш актуальных пытаннях сучаснасці, паспяховасць шматгадовай сумеснай работы па шырокаму колу пытанняў. як на двухбаковым трэку, так і на пляцоўках міжнародных арганізацыяў. «Ватыкан заўсёды быў і застаецца надзейным партнёрам Рэспублікі Беларусь»,- падкрэсліў Сяргей Алейнік.

Ва ўрачыстай абстаноўцы адбылося гашэнне спецыяльна падрыхтаванай з гэтай нагоды тэматычнай маркі – сумеснага праекта «Пошты Ватыкана» і РУП «Белпошта».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел Упаўнаважаны па справах рэлігіі і нацыянальнасцей Аляксандр Румак, намеснік Старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Іван Маркевіч, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса і духавенства, у тым ліку мітрапаліт Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі арцыбіскуп Іосіф Станеўскі і Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі Алег Буткевіч, намеснік старшыні Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Аляксандр Шымбалёў, дырэктар рэлігійнага аб'яднання абшчын прагрэсіўнага юдаізму ў Рэспубліцы Беларусь Міхаіл Кемераў.

Да канца года запланаваны яшчэ шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 30-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Святым Пасадам.

 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы