Памер шрыфта:

Аб урачыстым падняцці флага Беларусі перад штаб-кватэрай ШАС

06 ліпеня 2024 г.

 

6 ліпеня 2024 г. перад будынкам Сакратарыята Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Пекіне быў падняты флаг Рэспублікі Беларусь, якая стала дзясятым членам Арганізацыі.

На ўрачыстай цырымоніі прысутнічалі Генеральны сакратар ШАС, намеснік Міністра замежных спраў Кітая, прадстаўнікі дыпламатычных місій краін - членаў ШАС, наглядальнікаў і партнёраў па дыялогу. 

Беларускую дэлегацыю, у якую таксама ўвайшоў Пасол Беларусі ў Кітаеў Аляксандр Чарвякоў, узначаліў Міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў.

У сваім выступленні кіраўнік знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў, што ШАС стала ўнікальным шматбаковым механізмам, уплывовым іграком у сістэме міжнародных адносін. "І сёння тут б'ецца сэрца Еўразіі. Дзяржавы - члены ШАС даюць народам і краінам магчымасць адчуць, што ў свеце ёсць цэнтры сілы, дзе чуюць голас усіх без выключэння".

Макім Рыжанкоў асабліва адзначыў, што "ШАС для Беларусі - гэта стратэгічная перспектыва". У рамках Арганізацыі нам асабліва важныя сферы сапраўднай непадзельнай бяспекі, новай эканомікі, а таксама ўнікальныя магчымасці ўзаемаўзбагачэння культур і збліжэння народаў.

Напярэдадні ўрачыстай цырымоніі адбылася сустрэча Міністра з Генеральным сакратаром ШАС Чжан Мінам.

Абмеркаваны пытанні пачатку работы Рэспублікі Беларусь у якасці паўнапраўнага члена Арганізацыі, абазначаны прыярытэты нашай краіны. Пацверджана пазіцыя Беларусі актыўна прасоўваць на аснове кансенсусу новыя ініцыятывы, важныя не толькі для краін-удзельніц, але і для ўсёй сусветнай супольнасці. Беларусь мае намер паслядоўна дабівацца рэалізацыі мэт і задач у рамках прыярытэтаў, абазначаных Прэзідэнтам Беларусі на Астанінскім саміце ШАС.

Чжан Мін падкрэсліў першапачатковае поўнае адзінства краін ШАС у пытанні прыёму Беларусі ў сваю сям'ю і выказаў упэўненасць, што членства нашай краіны дасць Арганізацыі новую энергію.

Станоўча адзначана старшынства Казахстана, які праявіў высокую актыўнасць па ўмацаванні ролі ШАС на міжнароднай арэне.

Максім Рыжанкоў выказаў упэўненасць, што бягучы Старшыня - Кітайская Народная Рэспубліка - не толькі не зменшыць тэмпы, але і надасць імпульс развіццю Арганізацыі.

Міністр нагадаў, што адна з першых беларускіх ініцыятыў - гэта правядзенне Дня нацыянальных культур краін - удзельніц ШАС на пляцоўцы фестывалю "Славянскі базар у Віцебску". У сувязі з гэтым пацверджана запрашэнне ў адрас Генеральнага сакратара наведаць гэтае мерапрыемства, якое было з падзякай прынята Чжан Мінам. Дні нацыянальных культур таксама ўпершыню будуць асвятляць журналісты краін ШАС, якія спецыяльна прыбылі ў прэс-тур па Беларусі.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы