Аб сустрэчы Пасла Беларусі У.Баравікова з Міністрам культуры, спорту і турызму В'етнама
04 красавіка 2025 г.
4 красавіка 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам Уладзімір Баравікоў сустрэўся з Міністрам культуры, спорту і турызму В'етнама Нгуен Ван Хунгам.
Разгледжаны шырокі спектр пытанняў двухбаковага ўзаемадзеяння ў сферы культуры, спорту і турызму.
Суразмоўцы абмеркавалі рэалізацыю сумесных праектаў і мерапрыемстваў па захаванні гістарычнай праўды, нарошчванні турыстычных патокаў і падрыхтоўкі спартсменаў.