Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі А.Мяцеліцы з намеснікам Міністра гандлю Пакістана

06 сакавіка 2023 г.

 

6 сакавіка 2023 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан Андрэй Мяцеліца сустрэўся з намеснікам Міністра гандлю Пакістана Ахсанам мангі Алі.

Бакі абмеркавалі актуальны стан беларуска-пакістанскіх гандлёва-эканамічных адносін, а таксама перспектывы іх далейшага развіцця.

Абмеркаваны ход рэалізацыі пратакола шостага пасяджэння Міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, у прыватнасці правядзенне пасяджэння рабочай групы па сельскай гаспадарцы, якое намечана на 7 сакавіка ў анлайн фармаце, а таксама пытанні арганізацыі і правядзення Нацыянальнай экспазіцыі Беларусі і дзелавога форуму ў г.Карачы ў сакавіку 2023 г.

Бакі дамовіліся аб далейшым узаемадзеянні, у тым ліку абмене інфармацыяй аб маючых адбыцца выставах-кірмашах і іншых мерапрыемствах, якія будуць садзейнічаць гандлю паміж Беларуссю і Пакістанам.
 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы