Памер шрыфта:

Аб візіце Міністра замежных спраў Беларусі С.Алейніка ў Венгрыю

12 красавіка 2023 г.

 

11-12 красавіка 2023 г. праходзіць візіт Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргея Алейніка ў Венгрыю для ўдзелу ў рабоце 11-га пасяджэння Міжурадавай Беларуска-Венгерскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве.  Сустаршынёй камісіі з венгерскага боку з'яўляецца Міністр замежных спраў і знешняга гандлю Петэр Сіярта.

 

 

На пасяджэнні разгледжаны актуальныя пытанні практычнага ўзаемадзеяння ў эканамічнай і інвестыцыйнай сферах.  Асноўны акцэнт быў зроблены на перспектывах супрацоўніцтва па галіне сельскай гаспадаркі, прамысловасці, энергетыкі, кіравання воднымі рэсурсамі.  Абмеркаваны пытанні навукова-даследчай дзейнасці і адукацыі.  

Сустаршыні Камісіі С.Алейнік і П.Сіярта падкрэслілі неабходнасць пошуку шляхоў больш поўнай рэалізацыі патэнцыялу беларуска-венгерскага супрацоўніцтва.  Міністры адзначылі гатоўнасць працягвать работу па развіццю эканамічных адносін, у тым ліку ў самых перадавых і тэхналагічных сферах.  

Падкрэслена ўзаемная цікавасць да прагматычнага і адкрытага дыялога, выбудоўвання трывалых сувязей на галіновым і экспертным узроўнях.  

Удзельнікамі камісіі былi абмеркаваны і прааналізаваны канкрэтныя эканамічныя і інвестыцыйныя праекты, быў намечаны механізм іх наступнай рэалізацыі.  

Па выніках пасяджэння быў падпісаны Пратакол, які вызначае мэтаўстаноўкі галіновага ўзаемадзеяння на бліжэйшы год.  Акрамя таго, быў падпісаны Мемарандум аб супрацоўніцтве ў сферы ядзернай энергетыкі.

 

 

У рамках сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Венгрыі ў фармаце "адзін на адзін" абмеркаваны шырокі спектр пытанняў двухбаковага парадку дня з акцэнтам на гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне.

Міністры дамовіліся аб прыярытэтных напрамках развіцця двухбаковых адносін на бліжэйшую перспектыву.  Узгаднілі таксама напаўненне і ход рэалізацыі мерапрыемстваў у рамках Праграмы супрацоўніцтва паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін на 2023 год, падпісанай раней у Мінску.  Абмеркавана сітуацыя на сусветнай арэне, а таксама ў еўрапейскім і еўразійскім рэгіёнах.  

Сумесна з венгерскім калегам С.Алейнік прыняў удзел у адкрыцці дзелавога форуму, які праходзіць "на палях" Міжурадавай камісіі.  На форуме прадстаўлена больш за 70 прадпрыемстваў розных сектараў эканомікі і бізнес-структур з Беларусі і Венгрыі.

У сваім выступленні Міністр падкрэсліў значнасць дзелавога ўзаемадзеяння для ўмацавання і развіцця двухбаковых адносін.  "Характэрна, што гэтыя напрамкі ахопліваюць увесь спектр ключавых галін сучаснай развітой эканомікі: аграпрамысловы сектар, прамысловасць, будаўніцтва, медыцыну, розныя віды паслуг", – адзначыў С.Алейнік.

Падчас візіту адбылася таксама сустрэча кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Беларусі з Міністрам сельскай гаспадаркі Венгрыі Іштванам Надзем.  Бакі абмеркавалі супрацоўніцтва ў аграрнай сферы, падкрэслілі важнасць стварэння і дзейнасць галіновай працоўнай групы.

Беларуская дэлегацыя наведала гандлёва-сэрвісны цэнтр ААТ "Беларус Трактар" у г.Хорт.  Адбылася сустрэча з кіраўніцтвам і супрацоўнікамі прадпрыемства, абмеркаваны перспектывы далейшай дзейнасці.  

У рамках візіту прайшлі перагаворы міністра з кіраўніцтвам шэрага буйных венгерскіх кампаній.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы