Памер шрыфта:

Аб завяршэнні семінара для кіраўнікоў замежустаноў Рэспублікі Беларусь

19 ліпеня 2024 г.

 

19 ліпеня 2024 г. у Мінску завяршыўся штогадовы семінар-практыкум для кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь за мяжой. Мерапрыемства праходзіла з 15 ліпеня 2024 г. і было прысвечана ўсім актуальным пытанням і сферам дзейнасці замежных прадстаўніцтваў у сучасных умовах.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі загранустаноў, якія прадстаўляюць нашу краіну ў 45 дзяржавах свету.

У рамках семінара-практыкума адбыліся дзелавыя сустрэчы з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў, канцэрнаў, банкаўскіх устаноў і буйных прадпрыемстваў-экспарцёраў на базе Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і беларускіх прадпрыемстваў, рабочыя нарады ва Ўрадзе нашай краіны.

Дыпламаты прынялі ўдзел у дзелавых перагаворах на базе Беларускай гандлёва-прамысловай палаты і Беларускай універсальнай таварнай біржы, а таксама ў цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу "Лепшы экспарцёр 2024 года", наведалі ААТ "МТЗ", дзе азнаёміліся з вытворчасцю сучасных мадэлей тэхнікі.

Вялікую цікавасць кіраўнікоў загранустаноў выклікалі: сустрэчы са Старшынёй ЦВК Беларусі Карпенка І.У. і Суддзёй Канстытуцыйнага Суда Беларусь Любецкай С.А., семінар-практыкум з кіраўніцтвам РУП "БелТА", мерапрыемствы на Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", прысвечаныя 100-годдзю беларускага кіно, выстаўка дырэктара Нацыянальнага цэнтра сучаснага мастацтва - вядомага мастака Крыштаповіча С.Я. "Першая зорка" з удзелам Героя Беларусі Васілеўскай М.У.

Вынікі працы ў зале калегій МЗС падвёў Міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў на інструктыўнай нарадзе з удзелам кіраўнікоў структурных падраздзяленняў цэнтральнага апарата. У рамках выніковай нарады пастаўлены магістральныя задачы па кожным з геаграфічных напрамкаў работы сістэмы дыпламатычнай службы нашай краіны, а таксама асноўным функцыянальным падраздзяленням МЗС.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы