Аб развіцці супрацоўніцтва з Рэспублікай Філіпіны
15 лістапада 2024 г.
15 лістапада 2024 г. у Міністэрстве замежных спраў адбылася цырымонія падпісання Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Філіпіны аб адмене візавых патрабаванняў для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў. З беларускага боку дакумент падпісаў Міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў, з філіпінскай - Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Філіпіны ў Рэспубліцы Беларусь з рэзідэнцыяй у г.Маскве Ігар Гарліт Байлен.
Заключэнне Пагаднення - важны практычны вынік сумеснай работы знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін і адбываецца на фоне агульнай актывізацыі беларуска-філіпінскага дыялога. Праект Пагаднення быў парафіраваны ў кастрычніку 2024 года ў г.Маніле падчас першага раунда палітычных кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў дзвюх краін.
Працягваюцца перамовы па далейшым узаемным спрашчэнні візавых правілаў паміж Беларуссю і Філіпінамі для ўладальнікаў звычайных пашпартоў з мэтай стварэння максімальна спрыяльных умоў для развіцця двухбаковых кантактаў не толькі ў палітычнай, але таксама дзелавой і турыстычнай сферах.
Для Беларусі Рэспубліка Філіпіны з'яўляецца адной з ключавых дзяржаў "далёкай дугі", а таксама членам Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі, супрацоўніцтва з якой развіваецца перш за ўсё ў эканамічнай сферы. Прызнаючы наяўнасць значнага патэнцыялу для пашырэння ўзаемадзеяння ў сферы гандлю, Мінск і Маніла абмяркоўваюць магчымасці для нарошчвання двухбаковага тавараабароту як на ўрадавым узроўні, так і праз кантакты дзелавых аб'яднанняў дзвюх краін.
Пытанні далейшай інтэнсіфікацыі беларуска-філіпінскага супрацоўніцтва былі разгледжаны ў ходзе сустрэчы Міністра М.Рыжанкова і Пасла І.Г.Байлена. Бакі абмеркавалі падрыхтоўку маючых адбыцца кантактаў і планы па арганізацыі сумесных мерапрыемстваў, абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях глабальнага і рэгіянальнага парадку дня.
Праграма візіту Пасла Філіпін у Мінск уключае правядзенне шэрагу сустрэч з прадстаўнікамі беларускіх дзяржаўных органаў і дзелавых колаў, а таксама ўдзел у міжнароднай канферэнцыі па праблемах міграцыі, якая гэтымі днямі праходзіць у Мінску.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by