Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі В. Бараноўскага з намеснікам Міністра замежных спраў Кубы

28 студзеня 2025 г.

 

27 студзеня 2025 г. з нагоды завяршэння дыпламатычнай місіі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба Валерый Бараноўскі сустрэўся з намеснікам Міністра замежных спраў Кубы Анаянсі Радрыгес Камехо.

Бакі абмеркавалі ўвесь спектр беларуска-кубінскіх адносін, у тым ліку ўзаемадзеянне ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, міжпарламенцкай і гуманітарнай сферах.

Адбыўся абмен думкамі наконт рэалізацыі сумесных праектаў і дасягнення вынікаў па ключавых напрамках супрацоўніцтва.

Бакі адзначылі наяўнасць значных перспектыў для далейшага ўмацавання сувязей паміж Беларуссю і Кубай.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы