27 студзеня 2025 г. з нагоды завяршэння дыпламатычнай місіі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба Валерый Бараноўскі сустрэўся з намеснікам Міністра замежных спраў Кубы Анаянсі Радрыгес Камехо.
Бакі абмеркавалі ўвесь спектр беларуска-кубінскіх адносін, у тым ліку ўзаемадзеянне ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, міжпарламенцкай і гуманітарнай сферах.
Адбыўся абмен думкамі наконт рэалізацыі сумесных праектаў і дасягнення вынікаў па ключавых напрамках супрацоўніцтва.
Бакі адзначылі наяўнасць значных перспектыў для далейшага ўмацавання сувязей паміж Беларуссю і Кубай.