Памер шрыфта:

Аб'яднаная праграма ААН па ВІЧ/СНІДу

Аб’яднаная праграма ААН па ВІЧ/СНІДу (ЮНЭЙДС) заснавана ў 1994 годзе для падтрымкі нацыянальных намаганняў у барацьбе з эпідэміяй. ЮНЭЙДС каардынуе супрацу ўсіх структур ААН, якія ажыццяўляюць праграмы па барацьбе з ВІЧ-інфекцыяй.

Выканаўчы дырэктар ЮНЭЙДС – Віні Б’яніма.

Беларусь з’яўляецца членам арганізацыі з моманту яе заснавання. Офіс ЮНЭЙДС адкрыты ў Беларусі ў 1997 годзе.

Галоўны выканаўчы орган ЮНЭЙДС – Праграмны каардынацыйны савет.

ЮНЭЙДС каардынуе намаганні па тэставанні і лячэнні ВІЧ-інфіцыраваных, зніжэнні кошту і забеспячэнні закупак антырэтравірусных прэпаратаў. Аб’яднаная праграма мабілізуе рэсурсы для забеспячэння бесперабойнага доступу людзей з ВІЧ і ўразлівых груп да паслуг па прафілактыцы, лячэнні і догляду з акцэнтам на праграмы зніжэння шкоды і замяшчальную тэрапію. Асаблівую ўвагу ЮНЭЙДС надае праблеме распаўсюджвання ВІЧ/СНІДу сярод маргіналізаваных груп, меншасцяў, мігрантаў, уцекачоў і т.п.

У 2017 годзе Беларусь наведаў Выканаўчы дырэктар ЮНЭЙДС Мішэль Сідзібэ. За значны ўклад у развіццё беларускай аховы здароўя М.Сідзібэ быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

Найважнейшым дасягненнем сумесных намаганняў Беларусі і ЮНЭЙДС стала прадастаўленне лячэння ўсім пацыентам з ВІЧ-інфекцыяй, прэвентыўнае лячэнне ўсіх інфіцыраваных жанчын і дзяцей, забеспячэнне ўсіх нованароджаных дзяцей замяшчальным кармленнем. Захворванне ВІЧ-інфекцыяй сярод моладзі ва ўзросце 15-24 гадоў зніжана сёння ў 2,2 разы ў параўнанні з 2000 годам.

У 2016 годзе Беларусь стала першай краінай у Еўрапейскім рэгіёне Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, якая пацвердзіла выключэнне выпадкаў перадачы ВІЧ ад маці да дзіцяці. На думку экспертаў ЮНЭЙДС, у Беларусі ёсць усе шанцы ў 2020 годзе стаць першай краінай у рэгіёне Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі, дзе будзе забяспечана зніжэнне захворвання і смяротнасці ад ВІЧ-інфекцыі і СНІДу.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы