Памер шрыфта:

Міжнародная канферэнцыя высокага ўзроўню «Еўразійская бяспека: рэальнасць і перспектывы ў свеце, які трансфармуецца»

 

28-29 кастрычніка 2025 г. адбылася III Мінская Міжнародная канферэнцыя па еўразійскай бяспецы.

Маштабны аналітычны форум сабраў у беларускай сталіцы каля 700 прадстаўнікоў акадэмічнай і экспертнай супольнасцяў, буйных "фабрык думкі" больш як 45 краін свету. Сярод гасцей былі міністры замежных спраў Венгрыі, Расіі, КНДР, М'янмы, спецпрадстаўнік Кітая, кіраўнікі шэрага міжнародных арганізацый (СНД, АДКБ, НУМДА і інш.), намеснікі міністраў замежных спраў Індыі, Ірана, Казахстана, Камбоджы, ААЭ, Амана, Таджыкістана, Узбекістана.

Падчас канферэнцыі адбылася адкрытая і інклюзіўная дыскусія аб перспектывах еўразійскай бяспекі ва ўмовах крызісу існуючага светапарадку, хранічных ваенна-палітычных супярэчнасцей паміж ключавымі ігракамі і практычна поўнай адсутнасці камунікацый паміж імі.

Анлайн-трансляцыя пленарнага пасяджэння III Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы (28 кастрычніка 2025 г.):


 Карысная інфармацыя аб канферэнцыі:

  • хэштэг канферэнцыі: #securityBYeurasia.


Анлайн-трансляцыя пленарнага пасяджэння I Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы (26 кастрычніка 2023 г.)

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы