Памер шрыфта:

Беларусь і краіны Азіі і Акіяніі

Важным напрамкам шматвектарнага знешнепалітычнага курсу Беларусі з'яўляецца развіццё супрацоўніцтва з дзяржавамі Паўднёвай, Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі.

Азіяцкі рэгіён ўяўляе сабой безумоўны прыярытэт для Беларусі. У першую чаргу, гэта ёмісты і перспектыўны рынак для беларускіх тавараў і паслуг, які хутка пашыраецца, а таксама перспектыўны донар інвестыцый у эканоміку Беларусі.

Краіны рэгіёну імпартуюць, у тым ліку, шырокі спектр прадукцыі, аналагічнай выпускаемай у Рэспубліцы Беларусь. Маюцца аб'ектыўныя перадумовы для прасоўвання беларускіх тавараў і паслуг.

Асобныя краіны рэгіёну ўваходзяць у лік сусветных лідараў па аб'ёму прамых інвестыцый за мяжу, што можа быць выкарыстана Рэспублікай Беларусь для развіцця перспектыўных галін нацыянальнай эканомікі. 

Створаны механізмы ўзаемадзеяння на палітычным узроўні, наладжана міжпарламенцкае супрацоўніцтва, развіваецца дыялог у гандлёва-эканамічнай, прамысловай, навукова-тэхнічнай, культурнай, адукацыйнай і іншых сферах.

З дзяржавамі рэгіёну ў Беларусі сфарміравана трывалая дагаворна-прававая база супрацоўніцтва, якая працягвае развівацца і дапаўняцца новымі пагадненнямі ў перспектыўных галінах супрацоўніцтва.

Беларусь паспяхова супрацоўнічае з дзяржавамі рэгіёну ў міжнародных арганізацыях, аказваецца ўзаемная падтрымка па прынцыповых пытаннях.

Традыцыйна ключавым напрамкам знешняй палітыкі Беларусі ў Азіі з'яўляецца паглыбленне стратэгічнага партнёрства з Кітаем. У верасні 2022 года на палях Саміту кіраўнікоў дзяржаў-членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў г.Самаркандзе Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка і старшыня КНР Сі Цзіньпін прынялі рашэнне аб павышэнні ўзроўню двухбаковых адносін да ўсепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства.

Паміж Мінскам і Пекінам створаны механізмы рэгулярных абменаў візітамі на вышэйшым і высокім узроўнях, вядзецца актыўны міжпарламенцкі дыялог, дзейнічае Беларуска-Кітайскі міжурадавы камітэт па супрацоўніцтву, дынамічна развіваюцца міжведамасныя і міжрэгіянальныя беларуска-кітайскія кантакты.

Рэспубліка Беларусь актыўна ўдзельнічае ў рэалізацыі ініцыятывы «Пояс і шлях». Асаблівую ролю адыгрывае індустрыяльны парк “Вялікі камень” як міжнародны, высокатэхналагічны праект, які адкрыты для новых замежных інвестараў. Па стане на студзень 2024 года ў індустрыяльным парку зарэгістравана 124 рэзідэнта з 14 краін.

Дынамічна развіваюцца адносіны з Індыяй. У 2023 годзе адбыліся пасяджэнні працоўных груп па пытаннях фармацэўтыкі, тэкстыльнай прамысловасці, міжбанкаўскія кансультацыі Арганізавана серыя дзелавых мерапрыемстваў –  прамысловы, фармацэўтычны, хімічны і дзелавы форумы. 12 жніўня 2023 г. Беларусь і Індыя адкрылі прамы авіярэйс, які злучыў сталіцы Мінск і Нью-Дэлі.

Развіваюцца ўзаемавыгадныя адносіны з Иранам. Дасягнуты высокі ўзровень палітычных кантактаў. Кіраўнік беларускай дзяржавы сустрэўся з Прэзідэнтам Ирана Э.Раісі на палях паседжанняў Савета кіраўнікоў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва 16 верасня 2021 г. у г.Душанбэ (Таджыкістан) і 16 верасня 2022 г. у г.Самаркандзе (Узбекістан). 12-13 сакавіка 2023 г. адбыўся візіт Кіраўніка беларускай дзяржавы ў г.Тэгеран.

22 – 23 лістапада 2022 г. Іран наведала ўрадавая дэлегацыя пад кіраўніцтвам Прэм’ер-міністра Беларусі Р.Галоўчэнкі.

Месяцам раней у рамках падрыхтоўкі да візіту беларускага Прэм’ер-міністра ў Іран і правядзенні перамоў з кіраўніцтвам Ісламскай Рэспублікі ў г.Тэгеране знаходзіўся кіраўнік МЗС Беларусі У.Макей.

У верасні 2021 і 2022 гадоў у рамках сегмента высокага ўзроўню 76-й і 77-й сесій Генеральнай асамблеі ААН у г.Нью-Ёрку праведзены сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Міністрам замежных спраў Ірана Х.Амір Абдалахіянам. Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік правёў перамовы з Х.Амір Абдалахіянам у сакавіку 2023 г. у г.Тэгеране і ў жніўні 2023 г. «на палях» саміту БРІКС у г.Ёханесбургу.

Ажыццяўляецца ўзаемадзеянне з Тэгеранам у гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, адукацыйнай, транспартна-лагістычнай, культурнай і іншых сферах.

Развіваюцца ўзаемавыгадныя адносіны з Іранам. Дасягнуты высокі ўзровень палітычных кантактаў.

Наладжана рэгулярнае ўзаемадзеянне на розных узроўнях з Пакістанам. Візіты ў гэтую краіну Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі, якія адбыліся ў 2015 і 2016 гг., далі імпульс развіццю шматпланавых двухбаковых адносін, спрыялі наладжванню паміж Мінскам і Ісламабадам актыўнага абмену візітамі дэлегацыямі розных узроўняў. 

У рамках дынамічнага развіцця адносін з Пакістанам у маі 2023 г. адбыўся візіт Міністра замежных спраў Беларусі ў г. Ісламабад.

Адным з прыярытэтаў для Беларусі ў Азіі з'яўляюцца краіны АСЕАН. Рэалізуецца палітыка, накіраваная на развіццё дружалюбных адносін з дзяржавамі рэгіёну. З усімі краінамі ўсталяваны дыпламатычныя адносіны, адкрыты дыпламатычныя місіі ў В'етнаме (па сумяшчальніцтве ў Камбоджы, Лаосе, М'янме і Тайландзе) і Інданезіі (па сумяшчальніцтве ў Малайзіі, Сінгапуры і Філіпінах). У сакавіку 2022 года адкрыта Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у г.Хашыміне (В’етнам).

Развіваюцца міжпарламенцкія сувязі. Беларусь з 2011 года мае статус назіральніка пры Міжпарламенцкай асамблеі АСЕАН. Пасол Беларусі ў Інданезіі з 2012 года акрэдытаваны пры АСЕАН. 

Агульныя падыходы да пытанняў шматбаковага парадку дня дазваляюць Беларусі паспяхова супрацоўнічаць з краінамі Паўднёва-Усходняй Азіі на міжнароднай арэне.

Актыўна развіваюцца сувязі з Інданезіяй, В'етнамам і іншымі дзяржавамі рэгіёну ў двухбаковым фармаце. 

У сакавіку 2013 года адбыліся дзяржаўныя візіты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі ў Інданэзію і Сінгапур, якія дазволілі пашырыць дыялог Беларусі з гэтымі дзяржавамі ў гандлёва-эканамічнай і палітычнай сферах.

Паміж краінамі ўсталяваны дзейсны механізм двухбаковага ўзаемадзеяння ў рамках рэгулярных пасяджэнняў беларуска-інданезійскай сумеснай камісіі па гандлёвым, эканамічным і тэхнічным супрацоўніцтве, а таксама кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў. 

У сакавіку 2022 года адбылося пасяджэнне Беларуска-В’етнамскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, у ходзе якога вызначаны напрамкі развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння. У красавіку 2022 года адбылося пасяджэнне Беларуска-Інданезійскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным і тэхнічным супрацоўніцтве, па выніках якой падпісаны дарожная карта ўзаемадзеяння на два гады, а таксама пагадненні ў сферы сертыфікацыі.

6-9 снежня 2023 г. Прэм'ер-міністр Беларусі Р.Галоўчэнка наведаў з афіцыйным візітам В'етнам.

Захоўваецца зацікаўленасць беларускага боку ў развіцці ўзаемакарыснага дыялогу з Рэспублікай Карэя, Японіяй і Аўстраліяй.

За апошнія 15 гадоў тавараабарот з краінамі рэгіёну істотна павялічыўся.

Стабільныя пастаўкі беларускіх угнаенняў дазваляюць партнёрам у рэгіёне эфектыўна забяспечваць харчовую бяспеку, развіццё экспарту. 

Дзяржавы рэгіёну з'яўляюцца важнымі спажыўцамі машынабудаўнічай прадукцыі. Беларускія кар'ерныя самазвалы БЕЛАЗ, грузавікі МАЗ, трактары Беларус, шыны, нафтапрадукты, хімічныя тавары, тэхніка і абсталяванне вядомыя ў краінах рэгіёну. У В'етнаме дзейнічае зборачная вытворчасць грузавікоў МАЗ. 

З улікам дасягненняў Беларусі ў вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі перспектыўным з'яўляецца супрацоўніцтва ў харчовай сферы. Беларусь паспяхова нарошчвае пастаўкі харчавання, у тым ліку малочнай прадукцыі.

Наладжана эфектыўнае ўзаемадзеянне з Манголіяй па шырокім спектры напрамкаў. Важнымі падзеямі на двухбаковым палітычным трэку сталі сустрэчы сустрэча Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі з Прэзідэнтам Манголіі У.Хурэлсухам у снежні 2023 г. («на палях» 28-й канферэнцыі ўдзельнікаў Рамачнай канвенцыі ААН па змяненні клімату ў г.Дубаі), сустрэча міністраў замежных спраў дзвюх краін у верасні 2023 г. у рамках 78-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у г.Нью-Йорку.


⇒ Беларусь у сістэме міжнародных адносін

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы