Беларусь і Злучаныя Штаты Амерыкі
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Злучанымі Штатамі Амерыкі былі ўсталяваны 28 снежня 1991 г. У 1992 годзе ў Вашынгтоне пачало працаваць Пасольства Рэспублікі Беларусь у Злучаных Штатах Амерыкі.
У першыя гады існавання дыпламатычных адносін паміж Беларусcю і ЗША быў створаны падмурак супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах. Адбыліся візіты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у ЗША ў 1995, 2000, 2005 і 2015 гадах, у тым ліку дзеля ўдзелу ў сесіях Генеральнай Асамблеі ААН. У 1994 годзе Беларусь з візітам наведаў Прэзідэнт ЗША.
Падчас візіту ў ЗША ў верасні 2015 г. адбылася пратакольная сустрэча Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі з Прэзідэнтам ЗША Б.Абамай.
У ліпені 2017 г. для ўдзелу ў сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ Беларусь наведала дэлегацыя Кангрэса ЗША на чале з сенатарам Р.Уікерам. Падчас візіту адбылася сустрэча ўдзельнікаў дэлегацыі з Кіраўніком беларускай дзяржавы.
Беларускі бок адмяніў абмежаванні на колькасць дыпламатаў, якія могуть працаваць у Пасольстве ЗША ў г.Мінску, уключаючы Пасла.
У жніўні 2019 г. адбыўся візіт у Беларусь саветніка Прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Дж.Болтана, падчас якога адбылася сустрэча з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
Па запрашэннi амерыканскага боку ў жніўні 2019 г. у г.Варшаве, Польшча, адбыліся кансультацыі сакратароў бяспекі Беларусі, ЗША, Польшчы і Украіны.
1 лютага 2020 г. адбыўся візіт у Рэспубліку Беларусь Дзяржаўнага сакратара ЗША М.Пампеа. У рамках візіту адбыліся сустрэчы з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, Міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Дзяржсакратар ЗША наведаў Парк высокіх тэхналогій.
У 2020 годзе ЗША з паказчыкам 19,2 млн. долараў сталі лідэрамі сярод краін-донараў па аб’ёму замежнай бязвыплатнай дапамогі Беларусі.
У адносінах Беларусі са Злучанымі Штатамі да жніўня 2020 года працягваўся працэс нармалізацыі. Паступальна аднаўлялася атмасфера ўзаемнага даверу. Адзначалася павышэнне ўзроўню і інтэнсіўнасці двухбаковых кантактаў. Бакі дасягнулі дамоўленасць аб аднаўленні паўнацэннай дыпламатычнай прысутнасці на ўзроўні паслоў. Развіваўся дыялог па пытаннях міжнароднай бяспекі, правоў чалавека, барацьбы з гандлем людзьмі, арганізаванай злачыннасцю, міжнародным тэрарызмам, незаконным абаротам наркотыкаў.
ЗША крытычна ацанілі вынікі праведзеных у жніўні 2020 года ў Беларусі прэзідэнцкіх выбараў і ўвялі ў гэтай сувязі абмежаванні ў дачыненні да асобных фізічных і юрыдычных асоб Беларусі. Аналагічныя абмежаванні ўведзены беларускім бокам у дачыненні да амерыканскіх службовых асоб.
Падтрыманне паўнавартасных і разнапланавых двухбаковых стасункаў з ЗША з’яўляецца важным напрамкам знешняй палітыкі Беларусі. Беларускі бок выступае за развіццё раўнапраўнага ўзаемадзеяння з ЗША на прынцыпах узаемнай павагі і партнёрства.
У 2021-2023 гадах актыўная роля Вашынгтона ў геапалітычным, эканамічным і дыпламатычным супрацьстаянні калектыўнага Захаду з Расійскай Федэрацыяй абумовіла далейшае пагаршэнне адносін ЗША з Рэспублікай Беларусь, вынікам якога стала беспрэцэдэнтнае ўзмацненне жорсткасці санкцый супраць нашай дзяржавы і антыбеларускай рыторыкі. Мінск, у сваю чаргу, быў вымушаны прыняць шэраг контрмер, уключаючы санкцыі ў адказ.
Разам з тым кантакты з Вашынгтонам захоўваюцца. Беларускі бок выступае за прадухіленне эскалацыі і сумесны пошук рашэнняў існуючых праблем праз раўнапраўны дыялог, заснаваны на ўліку інтарэсаў бакоў і неўмяшанні ва ўнутраныя справы Рэспублікі Беларусь.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by