Áåëàðóñü . Ôàêòû

Аб паездцы Пасла Беларусі С.Алейніка ў Ватыкан

12-01-2017

9-12 студзеня 2017 г. праходзіць рабочая паездка Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Вялікабрытаніі і пры Святым Прастоле па сумяшчальніцтве Сяргея Алейніка ў Ватыкан.

С.Алейнік прыняў удзел у навагодняй аўдыенцыі Папы Рымскага Францыска для дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага пры Апостальскай Сталіцы, падчас якой адбылася кароткая размова Пасла Беларусі з Пантыфікам.



У рамках паездкі С.Алейнік сустрэўся з Дзяржаўным сакратаром Ватыкана кардыналам П'етра Паралінам і Сакратаром па адносінах з дзяржавамі (Міністрам замежных спраў) архіепіскапам Ватыкана Полам Галахерам.



Сустрэча Пасла Беларусі С.Алейніка з Дзяржаўным сакратаром Ватыкана кардыналам П.Паралінам

Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, уключаючы ход рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых падчас афіцыйнага візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі ў Ватыкан у мае 2016 года.

Пасол Беларусі таксама правёў сустрэчы з дырэктарам Музеяў Ватыкана Барбарай Джатай і прэфектам Ватыканскай Апостальскай бібліятэкі Чезаре Пасіні, у рамках якіх былі разгледжаны крокі па далейшаму развіцці ўзаемадзеяння ў галіне культуры.

русская версия   English version