Памер шрыфта:

Аб уручэнні Паслом Беларусі С.Чапурным даверчых лістоў Прэзідэнту Туркменістана 

08 студзеня 2025 г.

 


7 студзеня 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Туркменістане Станіслаў Чапурны ўручыў даверчыя лісты Прэзідэнту Туркменістана Сердару Бердымухамедаву. 

У ходзе сустрэчы бакі адзначылі прыхільнасць развіццю ўсяго спектра двухбаковых адносін, а таксама прадаўжэнню практыкі узаемнай падтрымкі ў рамках работы на міжнародных пляцоўках. 

С.Бердымухамедаў пажадаў С.Чапурному прадуктыўнай працы, у сваю чаргу кіраўнік беларускай дыпмісіі запэўніў, што прыкладзе максімальныя намаганні для далейшага развіцця дружалюбных адносін і ўсебаковага пашырэння супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Туркменістанам.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы