Памер шрыфта:

Аб візіце Міністра замежных спраў Беларусі М.Рыжанкова ў М'янму

09 студзеня 2025 г.

 

9 студзеня 2025 г. у рамках афіцыйнага візіту ў Рэспубліку Саюз М'янма прайшлі перагаворы Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максіма Рыжанкова з Намеснікам Прэм'ер-міністра, Саюзным міністрам замежных спраў М'янмы Тан Свэ.

Бакі канстатавалі падобныя пазіцыі па шэрагу міжнародных пытанняў, абмеркавалі стан двухбаковых адносін, вызначылі напрамкі супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай і гуманітарнай сферах, а таксама намецілі графік кантактаў на бягучы год.

Міністры дамовіліся засяродзіць намаганні па завяршэнні працы над існуючымі праектамі двухбаковых дакументаў і прадоўжыць развіццё двухбаковай дагаворна-прававой базы.

Гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву была прысвечана сустрэча са Старшынёй М'янманскай эканамічнай карпарацыі Ньё Со, Міністрам інвестыцый і знешнеэканамічных адносін Кан Зо і Міністрам гандлю Тун Онам.

У мэтах замацавання пазітыўнай дынамікі росту ўзаемнага гандлю Максім Рыжанкоў прапанаваў актывізаваць дзейнасць Сумеснага Беларуска-М'яманскага камітэта па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

Дадаткова абмеркаваны тэмы ўзгаднення і рэалізацыі двухбаковых праектаў у прамысловасці, сельскай гаспадарцы і іншых сферах. Парафіраваны Мемарандум аб намерах адносна сумесных дзеянняў па развіццю беларуска-м'яманскага супрацоўніцтва.

Вынікі першага дня візіту беларускай дэлегацыі падвёў Старшыня Дзяржаўнай адміністрацыйнай рады, Прэм'ер-міністр Рэспублікі Саюз М'янма Мін Аун Хлайн падчас сустрэч з кіраўніком МЗС Беларусі. Кіраўнік М'янмы прывітаў візіт, пацвердзіў нацэленасць на ўсебаковае супрацоўніцтва з Рэспублікай Беларусь. Сур'ёзная ўвага ў ходзе размовы была ўдзелена пытанням узаемнага гандлю, дыверсіфікацыі паставак, кааперацыйным сувязям, адукацыі, навуцы і сродкам масавай інфармацыі.

Прадстаўнікі міністэрстваў і прадпрыемстваў, якія прыбылі ў М'янму ў складзе беларускай дэлегацыі на працягу 9 студзеня 2025 г., правялі шэраг сустрэч з м'янманскімі калегамі і партнёрамі ў гарадах Найп'іда і Янгон.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы