Беларусь . Факты

Каментарый начальніка ўпраўлення інфармацыі — прэс-сакратара МЗС Беларусі Д.Мірончыка ў сувязі з заключэннямі Савета ЕС па Беларусі

15-02-2016

Вітаем сённяшняе рашэнне Савета міністраў замежных спраў Еўрапейскага саюза аб адмене большасці абмежавальных мер у дачыненні да Беларусі і актывізацыі супрацоўніцтва з нашай краінай.

Дадзенае рашэнне з'яўляецца важным этапам на шляху поўнай нармалізацыі адносін і адкрывае новыя магчымасці для пашырэння разнапланавага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і ЕС, вывядзення яго на якасна іншы ўзровень.

Перакананыя, што гэта адпавядае інтарэсам Беларусі, Еўрасаюза і ўсяго еўрапейскага рэгіёну ў цэлым.

Прынятае рашэнне Савета ЕС наглядна сведчыць аб тым, што менавіта дыялог з'яўляецца найбольш эфектыўным сродкам урэгулявання рознагалоссяў. Спадзяемся, што яно будзе садзейнічаць умацаванню рэгіянальнай стабільнасці і бяспекі. Гатовыя ўнесці свой уклад у дадзены працэс.

Беларусь адкрыта да працягу канструктыўнага дыялогу з Еўрапейскім саюзам і яго краінамі-членамі па ўсіх пытаннях, што ўяўляюць узаемную цікавасць.