Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса з Паслом Ірана

05 чэрвеня 2018 г.

05-06-2018

4 чэрвеня 2018 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь Мастафой Авейсі.

Бакі абмеркавалі сітуацыю, якая склалася пасля рашэння Злучаных Штатаў Амерыкі аб выхадзе з сумеснага ўсёабдымнага плана дзеянней па іранскай ядзернай праграме. Іранскі дыпламат выказаў асуджэнне Іранам дзеянней адміністрацыі ЗША і пацвердзіў прыхільнасць краіны пагадненням у выпадку, калі астатнія бакі фармату “5 + 1” працягнуць яго выкананне. Намеснік Міністра замежных спраў Беларусі адзначыў, што беларускі бок падтрымлівае далейшае ажыццяўленне сумеснага ўсёабдымнага плана дзеянней і лічыць яго захаванне важным інструментам умацавання рэгіянальнай і глабальнай бяспекі і стабільнасці.

Беларускі і іранскі дыпламаты таксама абмеркавалі планы і далейшыя крокі па прапрацоўцы міждзяржаўных кантактаў на вышэйшым узроўні, супрацоўніцтва ў сельскагаспадарчай галіне, у прыватнасці, перспектывы паставак у Іран прадукцыі беларускай жывёлагадоўлі, умацаванне ўзаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях, перспектывы супрацоўніцтва ў нафтавай галіне.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы