Памер шрыфта:

Аб правядзенні трэцяга пасяджэння Сумеснай беларуска-французскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве

26 кастрычніка 2018 г.

26-10-2018

26 кастрычніка 2018 г. у г.Мінску адбылося трэцяе пасяджэнне Сумеснай беларуска-французскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік Міністра замежных спраў Алег Краўчанка, французскую — Дзяржаўны сакратар пры Міністэрстве Еўропы і замежных спраў Жан-Батыст Лемуан.

Падчас пасяджэння бакі прааналізавалі вынікі сумеснай работы за апошнія два гады ў галіне гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, абмеркавалі перспектывы і прыярытэтныя кірункі далейшага развіцця эканамічнага ўзаемадзеяння, у тым ліку ў абласцях гандлю, экалогіі, сельскай гаспадаркі, транспарта, турызму, у банкаўска-фінансавай сферы, а таксама міжрэгіянальныя сувязі і развіццё дагаворна-прававой базы двухбаковага супрацоўніцтва.

Па выніках дасягнутых дамоўленасцей падпісаны пратакол пасяджэння Сумеснай камісіі.

Напрыканцы мерапрыемства адбылося падпісанне Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Французскай Рэспублікі аб міжнародных аўтамабільных перавозках пасажыраў і грузаў.

У гэтыя дні ў Мінску таксама праходзіць пяты Беларуска-Французскі бізнес-форум. Яго арганізатарамі выступаюць Міністэрства замежных спраў Беларусі, Пасольства Беларусі ў Францыі, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт і Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан'юнктуры цэн. Мэтай мерапрыемства з'яўляецца актывізацыя гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Францыяй.

У рабоце форуму прымаюць удзел дэлегацыя міністэрстваў і ведамстваў Францыі, а таксама каля 40 французскіх бізнесменаў, зацікаўленых у развіцці супрацоўніцтва з нашай краінай. Сярод прыярытэтных напрамкаў узаемадзеяння — энергетыка, харчовая, дрэваапрацоўчая і лёгкая прамысловасць, будаўніцтва і машынабудаванне, нафтахімічная галіна, турызм, юрыдычныя і кансалтынгавыя паслуг, авіябудаванне, IT і інш.

Плануецца, што па выніках бізнес-форуму будзе падпісаны шэраг камерцыйных кантрактаў паміж прадпрыемствамі дзвюх краін.

У сваім прывітальным слове на цырымоніі адкрыцця форуму намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка адзначыў рост тавараабароту паміж дзвюма краінамі на працягу 2017 года і за 8 месяцаў бягучага года, асабліва вылучыўшы тэндэнцыю росту, якая склалася за апошні перыяд беларускага экспарту ў Францыю.

Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка падкрэсліў важнасць выкарыстання фактара членства Беларусі ў Еўразійскім эканамічным саюзе і Францыі — у Еўрапейскім саюзе, якія маюць агульную мяжу, у мэтах рэалізацыі ўзаемавыгадных сумесных беларуска-французскіх праектаў.

У мерапрыемстве таксама прыняў удзел Дзяржаўны сакратар пры Міністэрстве Еўропы і замежных спраў Францыі Жан-Батыст Лемуан.

У рамках бізнес-форуму адбылася цырымонія падпісання Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Нацыянальным цэнтрам маркетынгу і кан'юнктуры цэн і асацыяцыяй прадпрымальнікаў Францыі “MEDEF INTERNATIONAL”, абмен устаноўчымі дакументамі аб стварэнні беларуска-французскай асацыяцыі развіцця эканамічнага супрацоўніцтва “BelFrantorginvest”, зарэгістраванай у кастрычніку 2018 года, а таксама падпісаны чарговы кантракт паміж РУП “Завод газетнай паперы” г.Шклоў (Беларусь) і кампаніяй “LOGIBAT” па вырабе і ўзвядзенні 50-ці беларускіх драўляных дамоў у Францыі.

    русская версия    English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы