Памер шрыфта:

Аб наведванні дыпламатычным корпусам індустрыяльнага парка “Вялікі камень”

18 красавіка 2019 г.

18-04-2019

18 красавіка 2019 г. у рамках серыі мерапрыемстваў, якія знаёмяць замежных дыпламатаў з рознымі сферамі жыцця беларускай дзяржавы, адбылося наведванне Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка “Вялікі камень” кіраўнікамі дыпмісій, акрэдытаваных у Мінску.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства замежных спраў, дзяржаўная ўстанова “Адміністрацыя Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку “Вялікі камень”, Пасольства Кітая ў Рэспубліцы Беларусь. Сярод удзельнікаў — каля 60 замежных дыпламатаў.

У сваім прывітальным слове Міністр замежных спраў Уладзімір Макей асабліва падкрэсліў, што Беларусь, разумеючы вострую канкурэнцыю за інвестара на сусветным рынку, стварыла для рэзідэнтаў індустрыяльнага парка максімальна спрыяльны інвестыцыйны клімат, гарантаваны як нацыянальным заканадаўствам, так і адмысловымі міжнароднымі дамовамі і абавязацельствамі.



Як адзначыў Міністр, сёння “Вялікі камень”, які не выпадкова называюць жамчужынай Шаўковага шляху, дэманструе не толькі яркі прыклад поспеху плённага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая ў рэалізацыі ініцыятывы “Пояс і Шлях”, але і адкрытасць усяму свету, упэўнена трансфармуецца з беларуска-кітайскага праекта ў міжнародны. Ужо цяпер у Парку прадстаўлены рэзідэнты не толькі з Кітая і Беларусі, але і з ЗША, Ізраіля, Канады, а таксама краін Еўропы.

Важным крокам у развіцці Парка стане правядзенне 2 ліпеня 2019 г. на тэрыторыі “Вялікага каменя” міжнароднага форуму ў рамках ініцыятывы “Адзін пояс, адзін шлях”.



З прывітальным словам да гасцей звярнуліся Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Цуй Цымін, кіраўнік Адміністрацыі Парка Аляксандр Ярашэнка, а таксама генеральны дырэктар СЗАТ “Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка” Ху Чжэн.

Падчас экскурсіі дыпламаты наведалі аб'екты інфраструктуры, вытворчыя і адміністрацыйныя будынкі Парка, азнаёміліся з планам яго развіцця як міжнароднага эка-горада — спадарожніка г.Мінска.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы