Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Расіі І.Петрышэнкі з Паслом Даніі ў Расіі і Беларусі па сумяшчальніцтве і прадстаўніком Фарэрскіх астравоў у Расіі

07 снежня 2017 г.

07-12-2017

6 снежня 2017 года ў Пасольстве Беларусі ў Маскве адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Ігара Петрышэнкі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Каралеўства Данія ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Томасам Вінклерам, а таксама прадстаўніком Фарэрскіх астравоў у Расійскай Федэрацыі Б'ёрнам Куноям.

Падчас сустрэчы абмеркаваны актуальныя напрамкі двухбаковага палітычнага і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Асаблівую ўвагу бакі надалі пытанням актывізацыі інвестыцыйнага ўзаемадзеяння, пашырэння дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін, а таксама магчымым напрамкам эканамічнага супрацоўніцтва з Фарэрскімі астравамі.

Для даведкі: Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Данія ўстаноўлены ў лютым 1992 года. У 2016 годзе ўзаемны тавараабарот склаў 94,6 млн. даляраў.

русская версия      English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы