Памер шрыфта:

Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў А.Дапкюнаса ў тэматычным мерапрыемстве па сям'і

13 лютага 2019 г.
13-02-2019
 
Падчас візіту ў Нью-Ёрк намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас прыняў удзел у тэматычным мерапрыемстве «Важнасць стабільнасці сям'і для сацыяльнай абароны і дасягнення ўстойлівага развіцця», якое было арганiзавана ў штаб-кватэры ААН па ініцыятыве Беларусі сумесна з Групай сяброў сям'і і кааліцыяй няўрадавых арганізацый «Грамадзянская супольнасць за сям'ю».
 
Група сяброў сям'і, са-каардынатарам якой з'яўляецца Беларусь, створана ў 2015 годзе. У яе склад уваходзяць 25 дзяржаў з усіх рэгіёнаў свету. Група сяброў сям'і адстойвае інтарэсы натуральнай сям'і і традыцыйных сямейных каштоўнасцяў у адпаведнасці з вызначэннем сям'і, адлюстраваным у міжнародна прызнаных дакументах.
 
«Грамадзянская супольнасць за сям'ю» аб'ядноўвае 180 міжнародных НДА, якія прасоўваюць інтарэсы натуральнай сям'і. Гэта аб'яднанне інстытуцыйна было аформлена на спецыяльным пасяджэнні высокага ўзроўню з нагоды Міжнароднага дня сям'і, якое праводзілася 16 мая 2016 г. у штаб-кватэры ААН Групай сяброў сям'і. Гэта аб'яднанне каардынуецца арганізацыйным камітэтам, у які ўваходзяць 12 міжнародных НДА, у тым ліку асноўны партнёр Групы сяброў міжнародная арганізацыя C-Fam (базуецца ў ЗША).
 
Падчас мерапрыемства намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Беларусі выступіў з заявай ад імя Групы сяброў сям'і, у якім адзначыў, што трывалыя сем'і з'яўляюцца асновай захавання сацыяльнай стабільнасці, культурнай самабытнасці і маральнасці любога грамадства. А.Дапкюнас падкрэсліў, што паспяховае ажыццяўленне Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года будзе залежыць ад палітыкі і праграм, якія падтрымліваюць сям'ю як базавую ячэйку грамадства.

Намеснік Міністра замежных спраў Беларусі заклікаў звярнуць асаблівую ўвагу на сучасныя спосабы і сродкі для абароны сямейных каштоўнасцяў, шлюбу, мацярынства і бацькоўства, у тым ліку праз абмен вопытам і практычнымі рашэннямі, якія могуць дапамагчы ўмацаваць жыццеўстойлівасць інстытута сям'і ў сучасным свеце. Беларускі дыпламат прапанаваў усім зацікаўленым партнёрам падумаць над фарматам правядзення міжнароднага мерапрыемства па сямейнай палітыцы ў сувязі з 25-й гадавінай Міжнароднага года сям'і, які будзе адзначацца ў 2019 годзе.

У мерапрыемстве ў якасці дакладчыкаў прынялі ўдзел вядомыя амэрыканскія аналітыкі, якія займаюцца пытаннямі сямейнай палітыкі, і ганаровы член Кангрэсу ЗША, былая член Палаты прадстаўнікоў ЗША Мішэль Бакманн.
 
русская версия  English version

 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы