Памер шрыфта:

Аб Пятым пасяджэнні беларуска-ўкраінскай Рабочай групы высокага ўзроўню па пытаннях узаемнага гандлю

26 лютага 2019 г.

26-02-2019

25 лютага 2019 г. у г.Львове праведзена Пятае пасяджэнне беларуска-ўкраінскай Рабочай групы высокага ўзроўню па пытаннях узаемнага гандлю. Сустрэча арганізавана ў развіццё дамоўленасцей, дасягнутых на вышэйшым узроўні ў рамках Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны.



Беларускую частку Рабочай групы ўзначаліў Першы намеснік Міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка, украінскую — Дзяржаўны сакратар Міністэрства эканамічнага развіцця і гандлю Аляксей Перавязенцаў.

У рамках канструктыўнага і адкрытага дыялогу бакі абмеркавалі праблемныя пытанні ў гандлёва-эканамічнай сферы і сумесныя меры па мінімізацыі іх негатыўнага ўплыву на развіццё беларуска-ўкраінскіх адносін. Удзельнікі пасяджэння адзначылі пазітыўную дынаміку двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў 2018 годзе і пацвердзілі сваю прыхільнасць яго далейшаму развіццю і паглыбленню.

Па выніках пасяджэння падпісаны Пратакол.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы