26-02-2019
25 лютага 2019 г. у г.Львове праведзена Пятае пасяджэнне беларуска-ўкраінскай Рабочай групы высокага ўзроўню па пытаннях узаемнага гандлю. Сустрэча арганізавана ў развіццё дамоўленасцей, дасягнутых на вышэйшым узроўні ў рамках Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны.
Беларускую частку Рабочай групы ўзначаліў Першы намеснік Міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка, украінскую — Дзяржаўны сакратар Міністэрства эканамічнага развіцця і гандлю Аляксей Перавязенцаў.
У рамках канструктыўнага і адкрытага дыялогу бакі абмеркавалі праблемныя пытанні ў гандлёва-эканамічнай сферы і сумесныя меры па мінімізацыі іх негатыўнага ўплыву на развіццё беларуска-ўкраінскіх адносін. Удзельнікі пасяджэння адзначылі пазітыўную дынаміку двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў 2018 годзе і пацвердзілі сваю прыхільнасць яго далейшаму развіццю і паглыбленню.
Па выніках пасяджэння падпісаны Пратакол.