Памер шрыфта:

Выдача ідэнтыфікацыйнай карткі грамадзяніна Рэспублікі Беларусь

Для выдачы ідэнтыфікацыйнай карткі:

- грамадзяніну, які дасягнуў 14-гадовага ўзросту, – упершыню, патрэбна прадставіць:

  • заяву (спецыяльнай формы, друкуецца на месцы);
     
  • дакумент, які сведчыць асобу (пры яго наяўнасці);
     
  • пасведчанне (дакумент) аб нараджэнні заяўніка (пры неабходнасці);
     
  • дакумент для выезду за мяжу (пры яго наяўнасці) – пры набыцці грамадзянства Рэспублікі Беларусь;
     
  • заяву з пазначэннем абставін страты (крадзяжу) пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь (у выпадку страты (крадзяжу) пашпарта);
     
  • дакумент, які пацвярджае аплату.

Сума аплаты:

  • бясплатна – для грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні;
     
  • 1 базавая велічыня – для грамадзян, якія дасягнулі агульнапрынятага пенсійнага ўзросту, і інвалідаў I і II групы;
     
  • 1,5 базавай велічыні – для іншых грамадзян Рэспублікі Беларусь;
     
  • 1 базавая велічыня дадаткова – за выдачу (абмен) ідэнтыфікацыйнай карткі ў паскораным парадку;
     
  • 2 базавыя велічыні дадаткова – за выдачу (абмен) ідэнтыфікацыйнай карткі ў тэрміновым парадку.

Тэрмін гатоўнасці дакумента – да 15 працоўных дзён (у паскораным парадку - да 10 працоўных дзён, ў тэрміновым - да 5 працоўных дзён).

- грамадзяніну, які не дасягнуў 14-гадовага ўзросту; законны прадстаўнік непаўналетняга грамадзяніна Рэспублікі Беларусь прадстаўляе:

  • заяву (спецыяльнай формы, друкуецца на месцы);
     
  • дакумент, які сведчыць асобу непаўналетняга (пры яго наяўнасці);
     
  • пасведчанне (дакумент) аб нараджэнні непаўналетняга;
     
  • дакумент для выезду за мяжу непаўналетняга (пры яго наяўнасці) – пры набыцці грамадзянства Рэспублікі Беларусь;
     
  • заяву з пазначэннем абставін страты (крадзяжу) пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь (у выпадку страты (крадзяжу) пашпарта);

Сума аплаты: бясплатна.

Тэрмін гатоўнасці дакумента – да 15 працоўных дзён (у паскораным парадку - да 10 працоўных дзён, ў тэрміновым - да 5 працоўных дзён).

- у выпадку страты (крадзяжу) ідэнтыфікацыйнай карткі патрэбна прадставіць:

  • заяву (спецыяльнай формы, друкуецца на месцы);
     
  • дакументы, якія пацвярджаюць унясенне змяненняў, выпраўленняў (пры неабходнасці):
  1. пасведчанне (дакумент) аб нараджэнні заяўніка;
     
  2. пасведчанне (дакумент) аб заключэнні шлюбу – у выпадку, калі заяўнік знаходзіцца ў шлюбе;
     
  3. пасведчанне (дакумент) аб скасаванні шлюбу або копію рашэння суда аб скасаванні шлюбу – у выпадку скасавання заяўнікам шлюбу;
     
  4. пасведчанне аб змене імя – у выпадку змены заяўнікам прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку;
  • дакумент, які пацвярджае аплату.

Сума аплаты:

  • бясплатна – для грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні, непаўналетніх грамадзян, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту;
     
  • 1 базавая велічыня – для грамадзян, якія дасягнулі агульнапрынятага пенсійнага ўзросту, і інвалідаў I і II групы;
     
  • 1,5 базавай велічыні – для іншых грамадзян Рэспублікі Беларусь;
     
  • 1 базавая велічыня дадаткова – за выдачу (абмен) ідэнтыфікацыйнай карткі ў паскораным парадку;
     
  • 2 базавыя велічыні дадаткова – за выдачу (абмен) ідэнтыфікацыйнай карткі ў тэрміновым парадку.

Тэрмін гатоўнасці дакумента – да 15 працоўных дзён (у паскораным парадку - да 10 працоўных дзён, ў тэрміновым - да 5 працоўных дзён).

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы