Выдача (абмен) біяметрычнага пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь
Для выдачы (абмену) біяметрычнага пашпарта патрэбна прадставіць:
- заяву (спецыяльнай формы, друкуецца на месцы);
- ідэнтыфікацыйную картку (пры адсутнасці – дакументы для яе выдачы);
- заяву з пазначэннем абставін страты (крадзяжу) біяметрычнага пашпарта – у выпадку яго страты (крадзяжу);
- біяметрычны пашпарт, які падлягае абмену;
- дакумент, які пацвярджае аплату.
Сума аплаты:
- бясплатна – для грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні;
- 1,5 базавай велічыні – для непаўналетніх грамадзян, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту, грамадзян, якія дасягнулі агульнапрынятага пенсійнага ўзросту, і інвалідаў I і II групы;
- 2 базавыя велічыні – для іншых грамадзян Рэспублікі Беларусь;
- 1 базавая велічыня дадаткова – за выдачу (абмен) біяметрычнага пашпарта ў паскораным парадку;
- 2 базавыя велічыні дадаткова – за выдачу (абмен) біяметрычнага пашпарта ў тэрміновым парадку.
Тэрмін гатоўнасці дакумента – да 15 працоўных дзён (у паскораным парадку - да 10 працоўных дзён, у тэрміновым - да 5 працоўных дзён).
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by