Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі В.Дзянісенка з Міністрам культуры Таджыкістана

03 кастрычніка 2024 г.

 

3 кастрычніка 2024 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан Віктара Дзенісенка з Міністрам культуры Таджыкістана Саторыён Матлубахон Аманзода.

Бакі падвялі папярэднія вынікі супрацоўніцтва Беларусі і Таджыкістана ў сферы культуры ў 2024 годзе, адзначыўшы станоўчую дынаміку ў правядзенні сумесных мерапрыемстваў.

Абмеркавалі планы на бліжэйшую перспектыву, у тым ліку, правядзенне ў кастрычніку бягучага года Дзён культуры і Дзён кіно Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан, падрыхтоўку творчых работнікаў з Таджыкістана ў беларускіх ВНУ, гастрольную дзейнасць.

Канстатавалі, што народы Беларусі і Таджыкістана павінны захоўваць агульныя каштоўнасці, гістарычную блізкасць і багацце нацыянальных культур дзеля міру, стабільнасці і ўзаемаразумення ў рэгіёне.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы