Памер шрыфта:

Аб візіце Міністра замежных спраў Беларусі М.Рыжанкова ў САР Ганконг КНР

11 верасня 2024 г.

 

11 верасня 2024 г. падчас рабочага візіту ў Спецыяльны адміністрацыйны раён Ганконг Кітайскай Народнай Рэспублікі Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў правёў шэраг рабочых сустрэч ва Урадзе раёна.

У прыватнасці, з в.а. Міністра па адукацыі Джэфам Чжэ былі абмеркаваны перспектыўныя праекты ў адукацыйнай сферы і маладзёжныя абмены. Дасягнута дамоўленасць актывізаваць міжведамасныя і міжвузаўскія кантакты, прапрацаваць удзел дэлегацый беларускіх ВНУ ў кангрэсных мерапрыемствах навуковай і адукацыйнай накіраванасці ў Ганконгу.

З эканамічным блокам Урада абмеркаваны практычныя крокі і механізмы нарошчвання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, умацаванне кантактаў па лініі дзелавых колаў. Бакі з задавальненнем канстатавалі рост у 2024 годзе аб'ёмаў гандлю таварамі і паслугамі, інвестыцыйнай і дзелавой актыўнасці. Адзначана ўзаемная зацікаўленасць у больш актыўным задзейнічанні патэнцыялу Беларусі і Ганконга як апорных пунктаў ініцыятывы "Пояс і Шлях" у сваіх рэгіёнах для рэалізацыі новых узаемавыгадных праектаў. Асобная ўвага была ўдзелена ўмацаванню дагаворна-прававой базы ўзаемадзеяння.

У першы дзень рабочага візіту Міністр М.Рыжанкоў таксама прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці 9-га Саміта ініцыятывы "Пояс і Шлях" і наведаў Музей вайны супраціўлення і берагавой абароны. Музей з'яўляецца сімвалам захавання гістарычнай памяці аб барацьбе і перамозе кітайскага народа над мілітарысцкай Японіяй і заканчэнні Другой Сусветнай вайны.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы