Памер шрыфта:

Адказ прэс-сакратара МЗС Беларусі А.Глаза на пытанне аб чаканнях беларускага боку пасля пачатку работы новага Урада Літвы

12 снежня 2024 г.

 

ТАСС: Сёння прыме прысягу і пачне работу новы Урад Літвы. Якія чаканні ад гэтага ў беларускага боку?

А.Глаз: Палітыка Беларусі заўсёды была накіравана на фармаванне пояса добрасуседства і развіццё нармальных стасункаў з суседзямі. Мы не ініцыявалі абвастрэння ці эскалацыю. Мы не раз пра гэта не толькі казалі, але і дзейнічалі. Вазьміце хаця б бязвізавы рэжым для грамадзян суседніх краін, які згодна з рашэннем Прэзідэнта Беларусі будзе актуальны і ў наступным годзе.

Мы не саромеемся прызнаваць важнасць для нашых людзей і бізнесу нармальных гандлёва-эканамічных адносін, нармальнага рэжыму перасячэння мяжы, транзіту, супрацоўніцтва ў іншых практычных сферах з Літвой. Беларусь заўсёды гатова пазітыўна адрэагаваць на любы канструктыўны крок сваіх суседзяў.

У беларусаў нармальныя адносіны з самімі літоўцамі. Яны ездзяць да нас, мы ездзім да іх, людзі гандлююць, размаўляюць, заводзяць сем'і і хочуць нармальна жыць далей.

Што мусяць рабіць у гэтай сітуацыі палітыкі? Вядома, падтрымліваць такія памкненні свайго народа і садзейнічаць ім. Аднак мінулага ураду ішла відавочна ўразрэз з гэтымі інтарэсамі. А асобныя актары ва ўгоду сваім сквапным інтарэсам наогул усё рабілі на шкоду.

Вось мінулыя парламенцкія выбары дакладна і паказалі, што літоўцы супраць гэтага, яны хочуць перамен, ім патрэбна зусім іншая ўлада. У выніку грамадзяне краіны, якія цудам перанеслі на сабе чатырохгадовае кіраванне кансерватараў, зрабілі свой выбар на карысць іншых палітычных сіл.
Сярод новых асоб ёсць людзі, здольныя па-іншаму зірнуць на вырашэнне ўнутраных праблем Літвы і яе пазіцыянаванне ў свеце, у тым ліку на адносіны з Беларуссю ці, напрыклад, з Кітаем. Яны маглі б крытычна ацаніць маштабы ўрону, нанесенага кансерватарамі самой Літве і яе народу.

Уласна, пра гэта зусім нядаўна казаў Міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў, калі публічна звярнуўся да жыхароў Літвы як сапраўдных носьбітаў суверэнітэту з прапановай рацыянальна разабрацца і сказаць сваё важкае слова ў абарону цывілізаваных зносін са сваімі суседзямі. І мы бачым, што літоўцы думаюць таксама.

Аднак асаблівасць сучаснай еўрапейскай дэмакратыі - паказушнасць. На справе народна-абраным дэмакратычным сілам яўна не дадуць кіраваць краінай. Шэраг палітычных лідэраў не пусцілі ва ўрад, а ў праграму звонку навязалі антыбеларускія і антырасейскія наратывы. Усё гэта загоніць сацыяльна-эканамічную сітуацыю ў Літве ў яшчэ глыбейшы крызіс. Можна падумаць, што іншых праблем, напрыклад, з энергетыкай, коштамі, інфраструктурай, беспрацоўем ці адтокам насельніцтва, аховай здароўя ў літоўцаў няма.

Канешне, гэта будзе адмоўна адбівацца на дабрабыце, камфорце і бяспецы саміх літоўцаў. І ў выніку не выключана, што літоўскі народ хутка зноў вымушаны будзе сказаць сваё слова, і яно будзе больш важкім. А сапраўдную народную дэмакратыю Беларусь заўсёды падтрымае.
 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы