Памер шрыфта:

Аб шостым пасяджэннi Навукова-кансультатыўнага савета па міжнародным праве пры МЗС

24 чэрвеня 2022 г.

 

24 чэрвеня 2022 г. пад кіраўніцтвам намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Юрыя Амбразевіча адбылося шостае пасяджэнне Навукова-кансультатыўнагаы савета па міжнародным праве пры МЗС.

У пасяджэнні прынялі ўдзел члены Савета, прадстаўнікі дзяржаўных органаў, выкладчыкі міжнароднага права са сталічных і рэгіянальных ВНУ.

У ходзе мерапрыемства разгледжаны актуальныя пытанні міжнароднага права.

З дакладам аб наступствах аднабаковых санкцый для дасягнення мэт устойлівага развіцця выступіла спецыяльны дакладчык ААН па пытанні аб негатыўным уздзеянні аднабаковых прымусовых мер на ажыццяўленне правоў чалавека прафесар Алена Доўгань.

Прадстаўнікі галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення МЗС асвятлілі навэлы ў праве міжнародных дагавораў, абазначылі магчымыя перспектыўныя падыходы па ўдасканаленні заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якое рэгламентуе працэдурныя пытанні заключэння міжнародных дагавораў.

Супрацоўнікі МЗС таксама праінфармавалі ўдзельнікаў нарады аб актуальных напрамках работы Камісіі ААН па праве міжнароднага гандлю (ЮНСIТРАЛ).

Ключавое месца ў ходзе пасяджэння заняла агульная дыскусія па пытаннях удасканалення і каардынацыі адукацыйнай і даследчай работы ў сферы міжнароднага права ў мэтах вырашэння задач дзяржаўнай знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці паляпшэння якасці падрыхтоўкі ў гэтай галіне ўсіх юрыстаў рэспублікі. Абмеркаваны спосабы павышэння ў Беларусі цікавасці да міжнароднага права, стымулявання яго даследавання, механізмы заахвочвання студэнтаў і маладых вучоных, якія займаюцца навуковымі распрацоўкамі ў галіне міжнароднага права па актуальных для беларускай дзяржавы тэмах.

Па выніках пасяджэння прынята рашэнне аб падрыхтоўцы Плана работы Савета на двухгадовы перыяд, які павінен садзейнічаць больш сістэмнаму супрацоўніцтву беларускіх дзяржаўных органаў і акадэмічных колаў па пытаннях міжнароднага права.

 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы