Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Першага намесніка Міністра замежных спраў Беларусі С.Лукашэвіча з Паслом Філіпін

16 лістапада 2024 г.


16 лістапада 2024 г. Першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Лукашэвіч сустрэўся з Паслом Рэспублікі Філіпіны ў Рэспубліцы Беларусь з рэзідэнцыяй у г.Маскве Ігарам Г. Байленам.

Бакі падкрэслілі значнасць для беларуска-філіпінскіх адносін міжурадавага пагаднення аб адмене візавых патрабаванняў для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў, падпісанага 15 лістапада 2024 г., а таксама далейшай сумеснай работы па ўзаемным спрашчэнні візавых фармальнасцей для грамадзян Беларусі і Філіпін.

Абмеркаваны ход рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых па выніках першага раўнда беларуска-філіпінскіх палітычных кансультацый, праведзеных у г.Маніле ў кастрычніку гэтага года, а таксама вынікі трохдзённага візіту Пасла І.Г.Байлена ў Беларусь.

У ходзе сустрэчы С.Лукашэвіч перадаў Паслу Філіпін ліст Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь у адрас Федэральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Філіпіны з запрашэннем узяць удзел у міжнародным назіранні за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 26 студзеня 2025 года.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы