Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Генеральнага консула Беларусі ў Хашыміне Р.Варанкова са Старшынёй Народнага камітэта правінцыі Барыя-Вунгтаў

21 жніўня 2024 г.

 

21 жніўня 2024 г. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г. Хашыміне Руслан Варанкоў сустрэўся са Старшынёй Народнага камітэта правінцыі Барыа-Вунгтаў Нгуен Ван Тхо.

Бакі адзначылі значны патэнцыял для далейшага ўмацавання супрацоўніцтва Беларусі з правінцыяй Барыя-Вунгтаў, у першую чаргу, у гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай сферах, а таксама абмеркавалі шляхі пашырэння ўзаемадзеяння ў шэрагу іншых абласцей.

Р.Варанкоў падкрэсліў гатоўнасць Беларусі прыняць удзел у рэалізацыі інфраструктурных і прамысловых праектаў у правінцыі, пастаўках камунальнай і будаўнічай тэхнікі.

Нгуен Ван Тхо выказаў зацікаўленасць у павелічэнні колькасці беларускіх турыстаў на марскіх курортах Барыя-Вунгтаў.

Дамовіліся прапрацаваць пытанне ўстанаўлення пабрацімскіх сувязей паміж адным з абласных цэнтраў Беларусі і г.Вунгтаў.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы