Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі М.Рыжанкова з Паслом Кітая

03 верасня 2024 г.

 

3 верасня 2024 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Се Сяоюнам у сувязі з заканчэннем яго дыпламатычнай місіі.

Абмеркаваны актуальныя тэмы беларуска-кітайскага супрацоўніцтва, уключаючы вынікі афіцыйнага візіту Прэм'ера Дзяржаўнага савета КНР Лі Цяна ў Беларусь 22-23 жніўня 2024 г.

Міністр высока ацаніў дынаміку двухбаковага супрацоўніцтва і падзякаваў Се Сяоюну за яго асабісты ўклад у развіццё беларуска-кітайскіх адносін.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы