Аб удзеле Міністра замежных спраў Беларусі М.Рыжанкова ў тыдні высокага ўзроўню 79-ай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (трэці дзень)
29 верасня 2024 г.
28 верасня 2024 г. Міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў выступіў ад Рэспублікі Беларусь на агульнапалітычнай дыскусіі 79-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.
Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства адкрыта назваў асноўныя прычыны эрозіі глабальнай сістэмы бяспекі і паслаблення ролі ААН ва ўрэгуляванні самых вострых канфліктаў і праблем чалавецтва. У сувязі з гэтым прыцягнуў увагу да ініцыятывы кіраўніка беларускай дзяржавы аб надзённай патрэбнасці пачаць глабальны дыялог па бяспецы.
Міністр падкрэсліў, што ААН павінна вызваліцца ад дыктату з боку асобных дзяржаў, якія пакутуюць усёдазволенасцю і ўласнай выключнасцю. Адзначыў, што Беларусь і далей будзе настойваць на справядлівай рэформе Савета Бяспекі і ўключэнні ў склад яго пастаянных членаў буйных краін, якія развіваюцца Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі.
Кіраўнік беларускай дэлегацыі заклікаў ААН больш актыўна падтрымліваць рэгіянальныя працэсы і ўзаемадзейнічаць з рэгіянальнымі арганізацыямі, паколькі рэгіяналізм – гэта ключавая рэалія сённяшняга дня.
Асобна адзначыў вострую неабходнасць сур'ёзных і аб'ектыўных ацэнак Арганізацыі ў дачыненні да разбуральнага ўплыву незаконных санкцый на працэсы ўстойлівага развіцця, а таксама перавод гэтай работы на сістэмную аснову.
Міністра замежных спраў Беларусі прыняў Генеральны сакратар Арганізацыі Антоніу Гутэрыш. Закрануты пытанні актуальнага міжнароднага парадку дня, у іх ліку Глабальная і рэгіянальная бяспека. Максім Рыжанкоў адзначыў неабходнасць павышэння ролі ААН у супрацьдзеянні незаконным аднабаковым прымусовым мерам. Генеральны сакратар асобна падкрэсліў актыўную і прыкметную ролю Беларусі ў ААН і перадаў самыя цёплыя пажаданні Кіраўніку беларускай дзяржавы.
На палях сесіі Генасамблеі таксама прайшлі перамовы Максіма Рыжанкова з Міністрам замежных спраў Ірана Абасам Аракчы. Разгледжана дарожная карта двухбаковага супрацоўніцтва і пытанні актывізацыі ўзаемадзеяння паміж МЗС дзвюх краін. Дасягнуты дамоўленасці аб серыі бліжэйшых галіновых кантактаў у Мінску і Тэгеране. Іран пацвердзіў падтрымку Беларусі на шляху да партнёрскага статусу краіны ў БРІКС.
На парадку дня дзвюх краін таксама арганізацыя шэрагу сустрэч на вышэйшым і высокім узроўні.
Змястоўныя перамовы прайшлі з Міністрам замежных спраў Азербайджана Джэйхунам Байрамавым. Бакі канстатавалі стратэгічны характар адносін. Абмеркавалі ход рэалізацыі дамоўленасцей кіраўнікоў дзяржаў, дасягнутых падчас дзяржаўнага візіту Прэзідэнта Беларусі ў Азербайджан у маі 2024 г., дасягнулі дамоўленасцей па спосабах актывізацыі і сістэматызацыі работы па шэрагу напрамкаў.
Падрабязна спыніліся на парадку дня маючых адбыцца ў бліжэйшы час візітаў на высокім узроўні, узаемадзеянні па лініі МЗС дзвюх краін, сумесных кааперацыйных і інфраструктурных праектах.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by