Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Я.Шэстакова з дэлегацыяй прадстаўнікоў міністэрстваў і ведамстваў Бразіліі

20 лютага 2024 г.

 

19 лютага 2024 г. адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Яўгена Шэстакова з дэлегацыяй прадстаўнікоў міністэрстваў і ведамстваў Бразіліі на чале з начальнікам дэпартамента Еўропы Міністэрства замежных спраў Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія Флавіа Селіа Голдманам.

 

У ходзе сустрэчы бакі прадметна абмеркавалі актуальны стан і перспектывы развіцця беларуска-бразільскіх адносін, пацвердзілі гатоўнасць да далейшага ўмацавання супрацоўніцтва ў сферах узаемнай цікавасці. Асаблівая ўвага ўдзелена развіццю гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння паміж дзвюма краінамі.

 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы