Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі С.Маліноўскага з Міністрам Урада Рэспублікі Сербія

02 кастрычніка 2024 г.

 

1 кастрычніка 2024 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь Сяргея Маліноўскага з Міністрам Урада Рэспублікі Сербіі Ненадам Паповічам, адказным за міжнароднае эканамічнае супрацоўніцтва і грамадскае становішча царквы ў краіне і за мяжой.

Бакі пацвердзілі дружалюбны характар беларуска-сербскіх адносін і ўзаемную зацікаўленасць да іх далейшага развіцця. Былі абмеркаваны пытанні падрыхтоўкі запланаванага візіту Н.Паповіча ў Беларусь, уключаючы яго ўдзел у II Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, наяўныя магчымасці і перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і Сербіі у эканамічнай сферы.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы